Аляксандр Зінгман другі злева

Аляксандр Зінгман другі злева

Паводле інфармацыі БелТА, на выставе прадстаўнікі БелАЗ і кампанія Sohra OVERSEAS FZE, афіцыйны дылер у рэгіёне, правялі перамовы з кіраўніцтвам Нацыянальнай алмазаздабыўчай кампаніі Зімбабвэ ZCDC, якая ўжо выкарыстоўвае некаторыя беларускія самазвалы, а таксама з вугальнай кампаніяй HWANGE Colliery і іншымі кампаніямі, якія вядуць здабычу падземным спосабам. З якой менавіта мэтай на мерапрыемстве прысутнічаў Аляксандр Зінгман — невядома. У паведамленні БелТА пра яго прысутнасць у складзе беларускай дэлегацыі нічога не сказана.

Раней журналісты Літоўскага цэнтра Siena, OCCRP і групы беларускіх журналістаў з праекта «Давайце разбірацца» паведамлялі аб тым, што Аляксандр Зінгман разам з Сяргеем Шэйманам, сынам Віктара Шэймана, былі бенефіцыярамі бізнэсу па здабычы золата ў Зімбабвэ. Журналісты абапіраліся на дакументы з Pandora Papers. Сярод іншага, быў знойдзены акт рэгістрацыі юрыдычнай асобы Midlands Goldfields Foundation на Сейшэльскіх выспах у снежні 2017 года. Яго бенефіцыярамі з'яўляліся Сяргей Шэйман і Аляксандр Зінгман.

Год таму Зінгман затрымліваўся ўладамі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. Яго абвінавачвалі ў гандлі зброяй, але ў выніку так і адпусцілі, не выставіўшы абвінавачвання.

Чытайце таксама:

Самы маштабны зліў дакументаў «Pandora papers»: што гэта, што там пра Беларусь, пры чым тут Шэйман і яго сын

Аляксандр Зінгман выйшаў з кангалезскай турмы і ўжо ў Зімбабвэ

СМІ: У аэрапорце ДР Конга затрыманы бізнэсовец, блізкі да Шэймана

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4