Той самы аскепак ад бомбы, з якім дзяўчынка гулялася як з камянём
Анжаліна Джалі напісала:
«Калі я была ў Львове некалькі дзён таму, мне паказалі «асаблівы камень», знойдзены маленькай дзяўчынкай.
Дзяўчынка, якая яго знайшла, не зразумела, што камень, з якім яна гуляла, на самай справе быў аскепкам бомбы.
Ён няроўны і цяжэйшы, чым можна было б чакаць. Ягоны бляск і незвычайны вонкавы выгляд мусілі прыцягнуць увагу дзіцяці. Пры выбуху бомбы ці снарада вострыя аскепкі цяжкага металу ўпіваюцца ў цела тых, хто знаходзіцца побач з кропкай ўдару.
Шмат каму з дзяцей, з якімі я сустракалася і якія перажылі ўдар па краматорскаму вакзалу, нядаўна выдалілі аскепкі — гэта цяжкі і балючы працэс.
Фрагменты, блізкія да жыццёва важных органаў, было занадта небяспечна выдаляць, і ў некаторых выпадках яны засталіся ўсярэдзіне. <…>
Змаганне за спыненне вайны, падобнай на тую, якая ўсчалася ва Украіне, — гэта гонка ў спробе абмежаваць колькасць забітых, параненых, перамешчаных і траўмаваных кожны дзень».





