Фота: Міністэрства абароны РБ

Апытанне праводзілася ў Беларусі ў красавіку — праз інтэрнэт былі апытаныя 823 рэспандэнты.

Сярод іх 40% не падтрымліваюць дзеянні расійскай арміі на тэрыторыі Украіны, а 32% — у той ці іншай ступені падтрымліваюць.

Пры гэтым менш за 20% рэспандэнтаў чакаюць, што наступствы вайны ва Украіне для Беларусі і для іх асабіста будуць станоўчымі, палова апытаных рыхтуецца да негатыўных наступстваў.

У параўнанні з аналагічным даследаваннем Chatham Hause, праведзеным у сакавіку, беларусы пачалі радзей лічыць, што канфлікт будзе непрацяглым — 53% мяркуюць, што вайна яшчэ на некалькі месяцаў. Яшчэ 18% лічаць, што канфлікт расцягнецца на гады.

Беларусы ў перспектыве бліжэйшых трох месяцаў чакаюць пагаршэння эканамічнай сітуацыі ў краіне — 66% прагназуюць, што вырастуць цэны, 63% — што на Беларусь накладуць больш жорсткія санкцыі. 37% апытаных лічаць, што краіна можа сутыкнуцца з дэфіцытам прадуктаў. Але не ўсё беларусы песімісты — 15% верыць, што эканоміка Беларусі стабілізуеца, а 10% — што жыццё простага чалавека палепшыцца.

У цэлым 56% беларусаў лічаць, што не заслугоўваюць такога ж негатыўнага стаўлення з боку заходніх краін да сябе, як грамадзяне Расіі. Толькі 15% згодныя, што звычайныя беларусы таксама вінаватыя ў тым, што з нашай тэрыторыі здзяйсняецца агрэсія супраць Украіны. Тыя, хто не падтрымлівае дзеянні Расіі, часцей лічаць беларусаў вінаватымі ў канфлікце, у той жа час яны часцей думаюць, што не заслугоўваюць такога ж негатыўнага стаўлення, як грамадзяне РФ. 

Пятая частка грамадства не вызначылася, што варта было б рабіць Беларусі пасля пачатку баявых дзеянняў паміж Расіяй і Украінай. Беларусы па-ранейшаму не жадаюць прамога ўдзелу ў вайне ні на адным з бакоў.

Рэспандэнты не думаюць, што вайна перакінецца на тэрыторыю Беларусі, і ўпэўненыя, што наша армія не будзе ўдзельнічаць у канфлікце. Аднак большасць асцерагаецца, што Расія ўцягне ў вайну Беларусь.

Што калі вайна будзе ў нашай краіне? Большасць апытаных хутчэй паклапоцяцца пра абарону ўласных інтарэсаў — закупяць лекаў і прадуктаў, пачнуць ашчаджаць грошы, падрыхтуюцца да пераезду. Мітынгі супраць вайны будуць гатовы наведваць 15%. Толькі 9% грамадзян гатовыя ўступіць у шэрагі ўзброеных сіл, а 7% — падтрымліваць удзел Беларусі ў вайне.

Меней за чвэрць грамадства лічыць, што ў выпадку ўдзелу беларускай арміі ў вайне на баку Расіі нашы вайскоўцы прымалі б актыўны ўдзел, 22% мяркуе, што беларускія салдаты склалі б зброю і адмовіліся ад выканання загадаў, а 19% чакае ад беларускай арміі ўцёкаў з поля бою.

Адмова выконваць загады грамадствам успрымаецца як больш прымальнае дзеянне, чым здача ў палон украінскім узброеным сілам.

Сацыёлаг Генадзь Коршунаў патлумачыў, чаму расіяне так падтрымліваюць вайну, а беларусы — не

У Расіі спрабуюць высветліць, ці хочуць рускія вайны. І выглядае, што хочуць 

Клас
13
Панылы сорам
52
Ха-ха
10
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?