У дакуменце пазначана, што мерапрыемства ўводзяць «у мэтах удасканалення працы па патрыятычным выхаванні» у рамках выканання ліста Мінадукацыі ад 8 красавіка.
Згодна з дакументам, дзецям будуць уключаць гімн перад пачаткам навучальнага года, а ў сярэдніх і старэйшых групах — штодня ці штотыдзень.
Паводле галоўнага спецыяліста па пытаннях дашкольнай адукацыі Галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродна Анжалікі Кухта, «патрыятычнае выхаванне» вырашылі актывізаваць «у сувязі з апошнімі не зусім правільнымі падзеямі».
Рашэнне аб тым, ўключаць гімн штодня або штотыдзень, застаецца за установай адукацыі або раёнам, за якім яна замацаваная.





