Расійскі танк, які захрас на тэрыторыі Украіны. Фота: The New York Times

Расійскі танк, які захрас на тэрыторыі Украіны. Фота: The New York Times

Пры гэтым крыніцы адзначаюць, што не ўсе такія ўдары былі заснаваныя на амерыканскіх звестках і ўдар па камандным пункце ў Ізюме 30 красавіка, дзе незадоўга да гэтага знаходзіўся начальнік расійскага Генштаба Валерый Герасімаў, не абапіраўся на амерыканскую інфармацыю.

Расія не паведамляла ні пра ўдар па Ізюме, ні пра паездку Герасімава на ўсход Украіны. Але некалькі дзён таму СМІ пра гэта паведамілі крыніцы ў амерыканскай разведвальнай супольнасці.

Некаторыя ўкраінскія афіцыйныя асобы нават казалі, што сам Герасімаў трапіў пад абстрэл і быў паранены, але ніхто не пацвердзіў гэта: ні іншыя ўкраінскія чыноўнікі, ні амерыканцы, ні Масква.

У артыкуле New York Times крыніцы сцвярджаюць, што Вашынгтон не дазволіў бы выкарыстаць свае даныя для замаху на жыццё найвышэйшага вайсковага кіраўніцтва Расіі, да якога ён адносіць Герасімава. Пентагон пакуль не каментуе падобныя артыкулы.

Украіна сцвярджае, што ад пачатку вайны на фронце былі забітыя 12 вышэйшых расійскіх афіцэраў. Гэта анамальна вялікая колькасць, прынамсі, па мерках заходніх армій, кажуць эксперты.

Расія афіцыйна пацвердзіла гібель двух намеснікаў камандуючага арміямі: генерал-маёра Андрэя Сухавецкага і генерал-маёра Уладзіміра Фралова.

Клас
15
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0