Станіслаў Шушкевіч сустракае ў Мінску Біла Клінтана. Студзень 1994 года
Шушкевіч, на думку Блінкена, «прывёў Беларусь да незалежнасці».
«Нашы думкі з яго блізкімі і народам Беларусі, які працягвае барацьбу за дэмакратычную, квітнеючую і мірную краіну», — падкрэсліў дзяржсакратар ЗША.
Станіслаў Шушкевіч быў першым кіраўніком незалежнай Беларусі і ў студзені 1994 года ў такой якасці прымаў у Мінску прэзідэнта ЗША Біла Клінтана. Пасля таго кіраўнікі ЗША ні разу Беларусь не наведвалі.
Шушкевіч памёр у ноч з 3 на 4 мая на 88-м годзе жыцця, перад гэтым ён цяжка хварэў на кавід.





