Фота: abw.by
Першы раз падобная забарона была ўведзеная роўна год таму, 5 мая 2021 года. Рэшткі тавараў Škoda, Liqui Moly і Nivea можна было прадаваць толькі пасля іх маркіроўкі кантрольнымі знакамі. Пазней гэтая забарона была працягнутая яшчэ на паўгода — і вось зноў яе працягненне.
Пацярпелі Škoda, Liqui Moly і Nivea за тое, што адмовіліся быць спонсарамі чэмпіянату свету па хакеі, калі б ён прайшоў у Мінску. Як вядома, спаборніцтвы тады адбыліся ў Латвіі. У адказ на гэта Саўмін прыняў дакумент, які забараняе ўвоз і рэалізацыю тавараў гэтых марак «для забеспячэння абароны нацыянальных інтарэсаў, з улікам недружалюбных дзеянняў у дачыненні да беларускага народа».





