Марына Шыбко і Аляксандр Фядута
Паводле словаў жонкі, Фядута ўжо тыдзень у «амерыканцы», знаёміцца са справай, «перачытвае свае допыты» і просіць перадаваць прывітанні ўсім, хто яго памятае. Кажа, што адчувае патрымку і стараецца быць яе вартым.
Марына Шыбко піша:
«Са здароўем не вельмі добра, зноў задыхаецца, але ў дворыку для прагулак стараецца рабіць зарадку, піша, што далёка ад былых поспехаў. Успомніў вясну ў Кіеве, даслаў паштоўку, дзе Вожык у хапку бэзу і перадаю ўрывак з вершыка:
Помнишь, в Киеве,в поисках тени
Мы зашли в ботанический сад?
— Как ты, Киев, не грохотом трений
Нас приветствовал в тот час,
А безумным морем сирени,
Влагой черных ежиных глаз!
Нет трагедий выше Шекспира,
И среди кошмара войны,
Киев, стань городом мира,
Где сирень заполняла сны».
Чытайце таксама:
«Я не здамся без бою…» — Аляксандр Фядута аднавіў у СІЗА прыём лекаў
Фядута ў СІЗА КДБ напісаў каментары да «Каласоў пад сярпом тваім». Цяпер чытае следчы
«Вельмі прашу, працягвайце працу дзеля беларускай культуры» — Фядута з турмы





