Абвінавачанага завуць Станіслаў Драздоў. Маладому чалавеку 26 гадоў, ён родам з Гомельскай вобласці. Знаёмыя кажуць, што прынамсі не так даўно ён працаваў майстрам на «Інтэграле». 

Не ясна, што ён зрабіў — пра забойствы супрацоўнікаў МУС ці вайскоўцаў апошнім часам не паведамлялася. 

Магчыма, яго будуць судзіць у рамках 14 артыкула КК — замах на злачынства. А ў інфармацыі суда гэтую рэмарку проста прапусцілі. 

Адзін са сваякоў Драздова сказаў «Нашай Ніве», што той «нікога не забіваў, нават не дакранаўся да мундзіра». Абставіны здарэння пакуль невядомыя. 

Сацыяльных сетак хлопец не вёў. 

СК і МУС ніякай інфармацыі пра гэтую справу не давалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру