У цэнтры растлумачылі, што цела Эміля Чэчкі ў Польшчу не перадавалі, яго пахавалі 5 мая на польскіх могілках у Вілейскім раёне.

«Сваякі не выйшлі [на сувязь]. Польская амбасада адмовілася ўзаемадзейнічаць — ім быў накіраваны ліст. Звязацца з маці не ўдалося, яе лёс цяпер невядомы, будзем удакладняць інфармацыю. Пахаванне арганізуе наша арганізацыя», — расказаў журналісту Zerkalo.io Дзмітрый Белякоў, дырэктар «Cістэмнай праваабароны».

Па яго словах, цэнтр і далей будзе спрабаваць узаемадзейнічаць з польскімі афіцыйнымі асобамі. Праверка па факце смерці Эміля Чэчкі працягваецца, дадаў Белякоў.

«Наша пазіцыя якой была, такой і засталася: мы лічым, што гэта гвалтоўная смерць. Вынікі праверкі трэба глядзець у Следчым камітэце. Будзем далей спрабаваць звязвацца з польскім пасольствам», — сказаў ён.

Польскага дэзерціра Эміля Чэчку выкарыстоўвалі для распаўсюджвання хлусні, нібыта польскія вайскоўцы забівалі нелегальных мігрантаў, якія прыходзілі з Беларусі. 17 сакавіка яго знайшлі павешаным у Мінску.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру