У кампаніі сітуацыю пракаментавалі так: «У сувязі з адмовай авіяцыйных уладаў Грузіі ў выдачы дазволу на папярэдне ўзгодненую колькасць рэйсаў у аэрапорт Батумі ў сезоне лета-2022, «Белавія« вымушаная скараціць колькасць рэйсаў па гэтым кірунку.

На цяперашні момант спецыялісты авіякампаніі прапрацоўваюць наступныя варыянты:

• перасадка пасажыраў на аналагічны рэйс — у Батумі, які выконваецца ў іншы час;

• перасадка пасажыраў на рэйс з прылётам у аэрапорт Кутаісі. Адлегласць паміж Батумі і Кутаісі складае каля 150 км.

Рэйсы Мінск — Тбілісі — Мінск будуць выконвацца штодзень.

Авіякампанія апавяшчае пасажыраў аб зменах з дапамогай СМС-паведамленняў, аднак просіць самастойна правяраць статус рэйса і час вылету на сайце авіякампаніі ў раздзеле «Статус браніравання.

Пасажыры адмененых рэйсаў могуць вярнуць грошы за авіябілеты без утрымання на працягу тэрміну іх прыдатнасці. Вяртанне робяць па месцы набыцця авіябілета.

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
6
Ого
3
Сумна
Абуральна
3

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру