Фота: асабісты архіў

«Я памятаю сустрэчы з панам прэзідэнтам, так я яго называў, хаця ён заўсёды пярэчыў мне, што не меў такога тытулу, — піша ён. —

Мы некалькі разоў сустракаліся ў амбасадзе Славацкай Рэспублікі ў Мінску, разважалі пра падобную пакручастую гісторыю беларускага і славацкага народаў, пра пагрозу знікнення славацкай мовы ў мінулым і аб цяжкім становішчы беларускай мовы сёння. Абмяркоўвалі моўную і генетычную блізкасць беларусаў і славакаў, хоць мы не суседзі.

Рады, што падчас адной з такіх сустрэч мне ўдалося пераканаць спадара прафесара напісаць успаміны пра распад Савецкага Саюзу, бо ён быў непасрэдным удзельнікам тых падзей. Спачатку пан Станіслаў адмаўляўся, казаў, што ён не гісторык, але паступова ідэя захапіла яго. Гэта якраз было ў той час, калі ён не мог выязджаць за мяжу чытаць лекцыі. Мне пашчасціла паспрыяць атрыманню аўтарам творчай стыпендыі для падрыхтоўкі рукапісу.

Калі кніга «Маё жыццё, крушэнне і ўваскрашэнне СССР» выйшла, спадар Шушкевіч прынёс мне адзін з першых трох асобнікаў з прысвячэннем «аднаму з галоўных вінаватых у напісанні гэтай кнігі». 

Той аўтограф

Я высока цаніў прадбачлівасць, палітычную разважлівасць і чалавечнасць прафесара Шушкевіча. Нягледзячы на тое, што ён быў у апазіцыі, ён справядліва ацэньваў некаторыя дзяржаўныя дзеянні сваіх апанентаў, асабліва калі яны былі накіраваны на захаванне суверэнітэту Беларусі. 

Я буду заўсёды памятаць тыя добрыя словы, якія сказаў мне пан прафесар пра маю дыпламатычную місію. Ніколі ён нічога не прасіў для сябе. Ніколі. Ён заўсёды дапамагаў іншым. 

Спадар прэзідэнт, дарагі сябар, я рады, што знаў Вас.

Пасылаю Вам прывітанне з Браціславы на шляху ў Вечнасць. Няхай Вам будзе лёгкай беларуская зямля».

Першы кіраўнік незалежнай Беларусі памёр у ноч на 4 мая ў Мінску, ва ўзросце 87 гадоў. Да апошніх дзён свайго жыцця Шушкевіч заставаўся бескампрамісным праціўнікам дыктатуры Лукашэнкі.

«Хер яны чым беларусаў возьмуць!» Вядомыя асобы згадваюць Станіслава Шушкевіча

label.reaction.like
8
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
3
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?