Фота: Мінабароны 

Паводле яго, супрацьборства паміж Расіяй і Захадам сёння пераходзіць у «фактычна крызісную сітуацыю».

Прычынай усяму ён лічыць намер ЗША «дабіцца ваеннай перавагі на сусветнай арэне, балансуючы пры гэтым на мяжы вайны»:

— ЗША і іх саюзнікі максімальна нарасцілі комплекс антырасійскіх і антыбеларускіх жорсткіх мер практычна па ўсіх жыццёва важных для Расіі і Рэспублікі Беларусь напрамках, прычым тут у ход ідзе ўсё: ад грубага палітычнага і эканамічнага шантажу, беспрэцэдэнтнага на сённяшні дзень інфармацыйнага ціску да прамых пагроз магчымага прымянення ваеннай сілы, ‒ заявіў намеснік начальніка Генштаба.

Пры гэтым, паводле яго слоў, «пашыраюцца маштабы і павышаецца інтэнсіўнасць мерапрыемстваў», а засяроджаныя каля беларускай мяжы сілы НАТА (каля 37,5 тыс. чалавек), забяспечаны сучасным ударным узбраеннем, удвая перавышаюць аналагічны паказчык 2021 года.

‒ Па сутнасці, вядзецца падрыхтоўка да вядзення ваенных дзеянняў на ўсходнім кірунку, а ўдарныя групоўкі могуць быць створаны каля межаў Расіі і Беларусі ў самыя кароткія тэрміны, ‒ лічыць Касыгін.

4 мая ў Беларусі пачалася раптоўная праверка сіл рэагавання — у Мінабароны заявілі, што мерапрыемствы, якія праводзяцца, «не нясуць ніякай пагрозы ні для еўрапейскай супольнасці ў цэлым, ні для суседніх краін у прыватнасці».

24 лютага пасля сумесных расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў Расія напала на Украіну. Падставаю, паводле беларускага боку, стала нібыта падрыхтоўка нападу на Беларусь з боку Украіны.

53-гадовы Руслан Касыгін нарадзіўся ў Крыме, вучыўся ў Расіі, і адносіцца да групы прарасійскіх сілавікоў, якія кантралююць беларускія сілавыя структуры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру