«Я спадзяюся, што працяг каардынацыі з Масквой і Кіевам прывядзе да павелічэння колькасці гуманітарных паўзаў для забеспячэння бяспечнага праходу грамадзянскіх асоб», — напісаў ён у твіце на сваёй старонцы.

Міністр рэінтэграцыі Ірына Верашчук 3 мая казала, што з «Азоўсталі» эвакуявалі 156 чалавек. Яшчэ некалькі соцень чалавек застаюцца на тэрыторыі прадпрыемства.

Раней украінскі бок паведамляў, што на «Азоўсталі» хаваецца каля 1000 цывільных.

Штурм «Азоўсталі» расійскімі войскамі, паводле яго абаронцаў, працягваецца. 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
5
Абуральна
0