Польскага дэзерціра Эміля Чэчку, якога прапаганда выкарыстоўвала для распаўсюджвання інфармацыі пра тое, што нібыта польскія вайскоўцы забівалі нелегальных мігрантаў, што прыходзілі з Беларусі, 17 сакавіка знайшлі павешаным у Мінску.

Пахавалі яго на польскіх вайсковых могілках у Даўгінаве.

«Як бы там што ні было, ці гэта нармальна — хаваць дэзерціра побач з жаўнерамі, якія ў 1920 годзе палеглі ў баях з бальшавікамі? Вайсковыя могілкі — гэта ўсё ж вайсковыя могілкі», — пытаецца адзін з беларусаў у Інстаграме.

Вайсковыя могілкі ў Даўгінаве. Фота: mlyn.by

«Ох. Можна пісаць аднаактную п'есу пра дыялогі Чэчкі з польскімі жаўнерамі з 1920-га», — піша іншы.

А дзе было адпаведнае месца для пахавання Эміля Чэчкі?

«На могілках. Але не на вайсковых, бо ён парушыў вайсковую прысягу і не мусіць ляжаць побач з загінулымі ў баях жаўнерамі», — мяркуе яшчэ адзін чалавек.

«Гэта прыдумалі спецыяльна, каб дадаткова прынізіць палякаў. Прынамсі, так ім здаецца, што прынізілі», — мяркуе яшчэ адзін чалавек.

«Сваякі не выйшлі [на сувязь]. Звязацца з маці не ўдалося, яе лёс цяпер невядомы, будзем удакладняць інфармацыю. Пахаванне арганізуе наша арганізацыя», — расказаў журналісту Zerkalo.io Дзмітрый Белякоў, дырэктар структуры «Cістэмная праваабарона», якая называе сябе праваабарончай.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру