Фота: lgbelarussegodnya / Telegram

— Яе «закрылі» адразу пасля прысуду. Нам ні слова, ні паўслова нават не далі [сказаць]. Мы не разлічвалі на такі прысуд. Мы разлічвалі на памілаванне… Не ведаю… іншыя меры стрымання, але не шэсць гадоў. Мы пра такое і блізка не думалі, — сказаў Сяргей.

Па словах айчыма, у найбліжэйшыя тры дні родныя сустрэнуцца з Сафіяй у СІЗА. Ім дадуць кароткатэрміновае спатканне і яны змогуць перадаць дзяўчыне патрэбныя рэчы.

Наконт экстрадыцыі ў Расію, прадметных размоваў пакуль не ідзе. «Мы заўсёды на сувязі з пасольствам, але ўсё гэта пакуль «але», — сказаў ён.

Да прысуду Сафію змесцяць у гродзенскі СІЗА.

Сёння быў вынесены прысуд Сафіі Сапега, якую затрымалі разам з Раманам Пратасевічам пасля пасадкі рэйса Ryanair — 6 гадоў калоніі.

24-гадовую студэнтку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта абвінавачвалі ў тым, што яна была рэдактаркай тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі», які публікаваў асабістыя даныя сілавікоў. Ёй выставілі абвінавачванне па сямі артыкулах.

Яна пісала прашэнне на імя Лукашэнкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру