Бажко ў мінулым — афіцэр, выйшаў у адстаўку ў 1992 годзе. Пасля заняўся рэстараннай справай. Удзельнічаў у кіраванні клубам «Чорны лімон», працаваў у «Сытым тату», пасля адчыніў сваю кавярню, якая стала культавым месцам для беларусаў і турыстаў.
Установа была вядомая дзякуючы смачнай каве па-бедуінску, рэцэпт якой нават хацелі купіць замежнікі за вялікія грошы.
Восенню 2020 года Бажко знялі ў прапагандысцкім фільме, у якім гаварылася, што пратэстоўцы нібыта пагражалі яму пагромам кавярні.
У размове з журналістамі «Нашай Нівы» бізнэсовец заявіў, што нічога такога не было, а прапагандысты ўсё выдумалі.





