Амбасадарам прызначаная дэпутат Народнай рады «ДНР» Вольга Макеева, ад «ЛНР» — Радыён Мірошнік.
Расія прызнала «ДНР» і «ЛНР», якія часткова кантралююць Данецкую і Луганскую вобласці Украіны, незалежнымі дзяржавамі 22 лютага. Праз два дні расійскія войскі ўварваліся ва Украіну, у тым ліку пад выглядам «абароны» жыхароў Данбаса.
Паўднёвая Асеція і Абхазія, якія Расія лічыць незалежнымі дзяржавамі, таксама маюць свае пасольствы ў Маскве, паведамляе «Медуза». Міжнародная супольнасць лічыць падкантрольныя Расіі тэрыторыі часткай Грузіі. Іх не прызнала і Беларусь.





