Гэтую інфармацыю на ўмовах ананімнасці пацвердзіў адзін з аптовых прадаўцоў тытунёвых вырабаў.
«Для нашага бізнэсу манапалізацыя аптовага гандлю тытунёвымі вырабамі будзе азначаць закрыццё і «свірнавы замок на дзверы» са звальненнем толькі ў нашай кампаніі каля паўсотні працаўнікоў. Шчыра спадзяёмся, што ўказаны нарматыўны прававы акт усё ж прыняты не будзе», — сказаў суразмоўца выданню.
Office Life звярнуўся за каментарыямі ў шэраг буйных сетак, але ўсюды атрымаў адмову. Пакуль ліцэнзіі на аптовы гандаль тытунём ёсць у 90 кампаній, а на раздробны — у 6,5 тысячы.
У красавіку выключныя правы дзяржавы на імпарт тытунёвай сыравіны атрымалі ААТ «Гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» і ТАА «Тытунь-інвест» (Павел Тапузідзіс, «Карона»). Акрамя таго, у 2021 годзе кампанія «Энерга-Оіл» атрымала выключнае права дзяржавы на імпарт награвальнага тытуню (HEETS для сістэм IQOS) да 31 снежня 2028 года.





