Дзяніс знаходзіцца за кратамі ўжо 406 дзён.
Супрацоўнікі КДБ затрымалі яго 12 сакавіка 2021. Адразу Дзяніс праходзіў падазраваным па арт. 365 КК (умяшальніцтва ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў). Пазней яму выставілі абвінавачванне яшчэ і па ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве).
А нядаўна КДБ абвінаваціў Дзяніса ў супрацоўніцтве з украінскай разведкай.
Палітвязень знаходзіцца ў гродзенскай турме.
233 дні ён не атрымліваў лістоў.
Кожны чалавек можа даслаць яму поштай пасылку або бандэрольку з рознымі прыемнымі дробязямі і зрабіць грашовы перавод. Таксама памятайце, што ў канверт з лістамі можна ўкласці канверты, маркі, каляровыя лісты, налепкі, каляндарык, малюнкі, віктарыны і многае іншае.
Падтрымаць палітвязня: Турма №1, 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1, Дзянісу Яўгенавічу Івашыну





