«У раёне ўкраінскага вострава Змяіны ўдарным беспілотным комплексам Нацыянальнага флота Bayraktar TB2 быў падбіты дэсантны катэр расіян праекта 11770 «Серна» і два зенітныя ракетныя комплексы «Тор», ‒ паведамілі ва ўкраінскім ведамстве.

У Мінабароны таксама апублікавалі відэа ўдару па судне. Але ў допісе не ўдакладнілі, калі менавіта быў знішчаны катар.

6 мая адэскае выданне паведамляла, што каля вострава Змяіны гарыць расійскі фрэгат. Але ўкраінскія ўлады гэтай інфармацыі не пацвердзілі.

Гэта прынамсі шостае расійскае судно, знішчанае ўкраінскім агнём. Раней Украіна крылатымі ракетамі ўласнай вытворчасці «Нептун» патапіла флагман Чарнаморскага флота крэйсер «Масква».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру