Дзяўчыне тэрмінова трэба было знайсці пакой у Берліне.
Убачыла абʼяву, звязаліся з гаспадыняй. Спачатку нічога не насцярожыла, раней у яе нібыта жыла пара з Украіны. «Толькі ў WhatsApp — дзіўная ава», — піша беларуска.
«Заехала, выбару асабліва не было. Думаю, «ну пачакаю, што будзе далей». У мяне яшчэ з часоў жаночых маршаў, два сцягі: беларускі ды ўкраінскі. Думаю, ну хоць свой дакладна павешу, куды я без яго», — распавядае беларуска.
«Раніцай пайшла на працу, закрыла ў пакой дзверы, днём прыходзяць паведамленні.
Слабанервным не чытаць. Сказаць, што я ах**ла, нічога не сказаць. Чытаю гэты в*сер і ўжо шукаю новую хату».
Дзяўчына паклала сцяг на палічку. Але на наступны дзень — больш.
«Нюанс у тым, што сцягі не відаць, калі проста адкрыць дзверы ў пакой, для гэтага трэба ўвайсці і дзверы зачыніць за сабой. Гэта значыць гэтая ху*ня, пакуль мяне няма дома, ходзіць у пакой, за які я плачу 500 €, і яшчэ, магчыма, рыецца ў маіх рэчах», — распавядае дзяўчына.
«Чалавек жыве 30 гадоў у Берліне і не навучылася сартаваць смецце яшчэ, тэлевізар галоўная рэч у доме і, вядома, прапагандоны. Учора падчас нашай гутаркі сказала, што, напэўна, зʼедзе з бацькамі назад у Расію, таму шо на Нямечынне жыць немагчыма», — распавяла беларуска пра сваю новую знаёмую.





