«Тэзіс не новы. Але сёння Лукашэнка, выступіў, бадай, з найбольш агрэсіўнай антызаходняй прамовай за ўвесь час свайго кіравання.
Не выключаю, што яго раз'юшыла нядаўняя заява лідараў вялікай сямёркі — «Мы прыкладзём усе намаганні, каб прыцягнуць прэзідэнта Пуціна і архітэктараў і саўдзельнікаў гэтай агрэсіі, уключаючы рэжым Лукашэнкі ў Беларусі, да адказнасці за іх дзеянні ў адпаведнасці з міжнародным правам».
Уявіце сабе, некалькі тыдняў ён усім даказвае, што «гэта не я», што Беларусь ні пры чым да агрэсіі, у нядаўнім інтэрв'ю Associated Press быў больш міралюбным за Чэмберлена ў Мюнхене — а яго за гэта ўсё роўна на адну лаўку з Пуціным.
Людзі ўжо пачалі абмяркоўваць, ці не пачынае Лукашэнка «пераабувацца» (што я, напрыклад, лічу, абсалютна стратэгічна немагчымым, ён ужо ніколі не «пераабуецца») — а тут «прыцягнуць да адказнасці».
Вось яго і панесла — «крывадушнікі, мярзотнікі», «дзе паслы?»
І так прыкольна, калі ён у сваёй прамове звяртаецца да «народаў Захаду», бо «вашы ўлады не скажуць вам сапраўднай праўды». Цалкам лагічна для лектара таварыства «Знание», які ў Лукашэнкі нікуды не падзеўся».
На Дзень Перамогі Лукашэнка выступіў з агрэсіўнай прамовай, зневажаў Украіну і краіны Захаду





