Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Ваяр»
З запасу на вайсковыя зборы плануецца прызваць каля 430 чалавек. Пасля асабовы склад прыступіць да выканання задач па ахове і абароне важных абʼектаў.
Колькі будуць доўжыцца зборы, не паведамляецца.
Мерапрыемства накіраванае «на павышэнне здольнасці мясцовых органаў па фармаванні тэрытарыяльных войскаў і гатоўнасці органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў да выканання задач па прызначэнні», — гаворыцца ў прэс-рэлізе Мінабароны.





