Сцвярджаецца, што аператар не можа ажыццяўляць аператыўны кантроль за кампрэсарнай станцыяй «Навапскоў». Паводле заявы АГТС, умяшанне Расіі ў тэхналагічныя працэсы і несанкцыянаваны адбор газу «паставілі пад пагрозу стабільнасць і бяспеку працы ўсёй украінскай газатранспартнай сістэмы».

АГТС Украіны таксама паведаміў аб спыненні з серады транзіту газу праз газаразмеркавальную станцыю «Сахранаўка» ў Луганскай вобласці.

Для паставак газу ў Еўропу магчымы часовы перанос «недаступных магутнасцяў» з «Сахранаўкі» на пункт злучэння «Суджа», што на падкантрольнай украінскім войскам тэрыторыі, адзначыў аператар. У АГТС дадалі, што кампанія неаднаразова папярэджвала «Газпрам» аб спыненні транзіту з прычыны «ваеннай аперацыі» і патрабавала спыніць умяшанне ў працу аб’ектаў, але гэтыя патрабаванні былі праігнараваныя.

У той жа час афіцыйны прадстаўнік «Газпрама» Сяргей Купрыянаў, каментуючы заяву АГТС Украіны, падкрэсліў, што ў «Газпраме» форс-мажорных абставінаў не бачаць.

«Газпрам» заяўляе, што не атрымаў якіх-небудзь пацверджанняў абставінаў форс-мажору, не бачыць ніякіх перашкод для працягу працы ў ранейшым рэжыме. Украінскія спецыялісты, маўляў, увесь гэты час спакойна працавалі на ГРС «Сахранаўка» і КС «Навапскоў» і працягваюць гэта рабіць, транзіт праз «Сахранаўку» забяспечваўся ў поўным аб'ёме, ніякіх нараканняў ад контрагентаў не было і няма», — сказана ў заяве Купрыянава.

У «Газпраме» да таго ж лічаць, што прапанаваны ўкраінскім бокам варыянт з пераносам аб'ёмаў на ГРС «Суджа», зыходзячы з Расійскай патокавай схемы, тэхналагічна немагчымы.

Клас
6
Панылы сорам
9
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0