Па звестках брытанцаў, Расія спрабуе папоўніць гарнізон вострава і яго запасы, але ўкраінцы здолелі нанесці з «Байрактараў» дакладныя ўдары па сістэмах СПА на востраве і караблях, якія везлі папаўненне.
Брытанцы мяркуюць, што гэтыя караблі падтрымкі сталі больш уразлівымі пасля патаплення каля вострава крэйсера «Масква» і адыходу іншых баявых караблёў Расіі далей на поўдзень.
Калі Расія ўсё ж зможа замацавацца на востраве і размясціць там сродкі СПА і крылатыя ракеты, то яна будзе цвёрда кантраляваць паўночна-ўсходнюю частку Чорнага мора, пішуць брытанцы.





