Еўракамісія спадзяваецца выкарыстоўваць фінансавыя механізмы ў сваім абʼяўленні энергетычнай стратэгіі пад назвай REPowerEU, якое запланаванае на 18 мая. Стратэгія накіраванае на паэтапную адмову ад расійскага паліва.

«Чым больш мы зможам дапамагчы Венгрыі з REPowerEU, тым хутчэй яны змогуць адмовіцца ад расійскай нафты», — сказаў высокапастаўлены чыноўнік ЕС.

Заручыцца падтрымкай Венгрыі ў плане па блакаванні ўсяго імпарту сырога і ачышчанага паліва з Расіі ЕС неабходна для дасягнення палітычнай мэты — моцнай і адзінай еўрапейскай апазіцыі дзеянням Пуціна.

Але Орбан да гэтага часу блакаваў агульнаеўрапейскія санкцыі супраць расійскай нафты, сцвярджаючы, што спыненне імпарту будзе раўнасільнае скіду «ядзернай бомбы» на эканоміку Венгрыі.

Перамовы паміж прэзідэнтам Еўрапейскай камісіі Урсулай фон дэр Ляен і Орбанам у панядзелак завяршыліся безвынікова, а наступная відэаканферэнцыя, запланаваная на аўторак, была адменена.

Самы апошні план санкцый ЕС, распаўсюджаны ў нядзелю, прадугледжваў прадастаўленне Венгрыі і Славакіі, якія ў значнай ступені залежаць ад расійскай нафты, тэрмін да канца 2024 года для забароны на яе імпарт. Гэта на два гады больш, чым для астатняй часткі ЕС. У Чэхіі будзе тэрмін да канца чэрвеня 2024 года.

Але Венгрыя ўказала, што ёй трэба яшчэ больш часу, каб зменшыць сваю залежнасць ад расійскай нафты. Чыноўнікі заявілі, што, каб не расцягваць тэрміны, таксама можа быць разгледжаная форма фінансавай кампенсацыі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1