Тыдзень таму пасля затрымання журналіста праўладныя прапагандысцкія каналы распаўсюдзілі відэа допыту і паведамілі, што Ганцарэвіч затрыманы за тое, што фатаграфаваў расійскую вайсковую тэхніку і дасылаў здымкі ў незалежныя медыя «Зеркало» і «Радыё Свабода».
Паколькі раней улады прызналі вядучыя беларускія незалежныя медыя «экстрэмісцкімі фармаваннямі», цяпер журналіста абвінавацілі менавіта ў садзейнічанні такому «фармаванню».
Ад учорашняга дня Юрый Ганцарэвіч пераведзены ў СІЗА № 6 у Баранавічах.
Паводле выстаўленага абвінавачвання, журналісту пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
На гэты момант за кратамі ў Беларусі знаходзяцца 25 прадстаўнікоў медыя.





