«Прыязджаюць простыя людзі. Мы нешта ў вас купляем, тыя ж угнаенні, хоць і менш. Ежу купляюць людзі, у якіх невялікія зарплаты, яны прывозяць паліва», — распавяла Лукашэнку Швенчонене.
«Скажыце, у якое месца на мяжы, і мы прывязём вам угнаенні, соль, крупы і астатняе. Мы зробім гэта», — адказаў Лукашэнка.
Швенчонене і Лукашэнка размаўлялі і ў лютым гэтага года, яна ездзіла ў Беларусь і ў сакавіку, нібыта, на бізнэс-форум. Здымала Мінск на відэа і пад ім выставіла каментарый пра тое, які Мінск прыгожы еўрапейскі горад. Прыклады добрага жыцця — красамоўныя. Бясплатная паркоўка на вуліцах і бясплатныя грамадскія прыбіральні.
«Ніхто не робіць бізнэс на туалетах. Вы ж разумееце — не капіталізм. Зразумелая справа, бо чалавеку трэба хадзіць у туалет. А ў Літве гэта ўжо бізнэс», — распавядала Швенчонене.
Але казала яна не толькі пра прыбіральні. Не забылася згадаць, што Літва не павінна быць удзельнікам НАТА.
«Гэта палітычныя маргіналы, у іх няма ніякага ўплыву ў Літве. І іх, вядома ж, выкарыстоўваюць для беларускай прапаганды, для стварэння прапагандысцкага фону ўнутры краіны», — сказаў LNK кіраўнік парламенцкага камітэта па нацбяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас.
Міністр абароны Літвы Арвідас Анушаўскас ацаніў сітуацыю катэгарычней. «Дэмакратычныя дзяржавы не абмяжоўваюць глупства сваіх грамадзян», — сказаў ён.