Аляксей Алексін
Так, у спісе будзе фабрыка «Інтэр-Табака», якая знаходзіцца ў мінскіх Шабанах і належыць лукашэнкаўскаму дзялку Алексіну.
Таксама пад санкцыямі апынецца гродзенская тытунёвая фабрыка «Нёман».
Санкцыі за вайну ва Украіне накладуць на «Нафтан», Беларускую калійную кампанію і «Белкалій». Яшчэ некалькі прыдпрыемстваў нам невядомыя.
«Некаторыя з гэтых кампаній і раней фігуравалі ў санкцыйных спісах, але былі нюансы: пад санкцыямі былі іх тавары. А цяпер у спіс трапяць самі кампаніі, што зніжае імавернасць абыходу і ўхілення ад санкцый: напрыклад, «Нафтан» не зможа прадаваць нафтапрадукты, нават калі перакадзіруе іх у растваральнікі. Актывы будуць замарожаныя, нельга будзе больш весці тыя тыпы бізнэсу, якія не былі замарожаныя», — кажа акадэмічны дырэктар BEROC Кацярына Барнукова.
З фізічных асобаў у спіс трапяць двое сыноў Алексіна, на якіх мультымільянер імкнецца перапісаць частку актываў.
Як нам вядома, у спісе будзе толькі адзін з братоў Карычаў, якія на льготных умовах забудоўваюць Мінск.
Будзе ў пераліку і кіраўнік «Беларуськалія» Іван Галаваты, а таксама тэлепрапагандысты, якія распальваюць варожасць, — Тур, Гладкая і Азаронак.





