«Так атрымалася, што апошнія некалькі гадоў мы ездзім па беларускіх вёсках. У кожнай размаўляем з мясцовымі, а дзе няма людзей — здымаем закінутыя хаткі», — расказвае журналіст.
Максім плануе абнаўляць канал мінімум раз на тыдзень.
У ім ужо можна прачытаць гісторыю пра бабу Маню, якая 74 гады жыве на хутары без электрычнасці. Жанчына размаўляе на беларускай мове з мінімальнай колькасцю паланізмаў і русізмаў.
Фота з хутара. Крыніца t.me/vioskiby
Ці паглядзець на незвычайны дом у вёсцы Рачканы, які калісьці належаў панам.
Падвал у былым панскім доме. Крыніца t.me/vioskiby
Гэта не адзіны краязнаўчы праект журналіста. Так, у межах брэсцкага выдання Natatnik.by ён здымае сюжэты пра апошніх жыхароў вёсак на мяжы вымірання. Вось адно з апошніх відэа праекта.





