Рабочыя расказалі на камеру, што праблемы пачаліся пасля таго, як у лютым 2022-га Маладзечанскі малочны камбінат стаў вытворчым участкам Мінскага малочнага завода.

Вакансіі на прадпрыемстве ёсць, але заробкі — усяго толькі 200—300 рублёў, хоць раней людзі атрымлівалі па 800—1000, «і праца была, і заяўкі добрыя».

Чаму заробкі зрэзалі ў некалькі разоў, рабочыя не ведаюць: ім яшчэ тры месяцы таму паабяцалі, што пасля аб'яднання даход не стане меншым.

Скарацілася і колькасць рабочых: па іх словах, калі раней на камбінаце працавала 200 чалавек, то цяпер — 50.

— Народ ужо за трох пагадзіўся працаваць, каб грошы атрымаць. Бо жыць кожнаму хочацца, і есці кожнаму хочацца, а заробак не павышаецца, — расказваюць маладзечанцы і дадаюць, што, паколькі малако — прадукт, які хутка псуецца і перапрацаваць яго ўсё роўна трэба, працаваць ім даводзіцца звыш нормы.

Абураныя рабочыя выйшлі 11 траўня да прахадной у надзеі, што «нешта зменіцца». На размову яны выклікалі і кіраўніцтва. Па словах рабочых, яно на сустрэчу згоднае і нават збіраецца прыехаць у Маладзечна з Валожына. Калі на іх умовы не пойдуць, кажуць работнікі завода, яны гатовыя звольніцца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру