Мурал у Мумбаі. Фота: Indranil Mukherjee / AFP / Getty Images

Мурал у Мумбаі. Фота: Indranil Mukherjee / AFP / Getty Images

Санджыў і Садхана Прасад кажуць, што аддалі ўсе свае зберажэнні на тое, каб выхаваць сына і даць яму адукацыю пілота, а таксама на яго пышнае вяселле. Цяпер яны хочуць атрымаць гэтыя грошы назад, піша The Guardian.

У сваім хадайніцтве ў суд пара напісала, што іх сын жанаты ўжо шэсць гадоў, але яны з жонкай усё яшчэ не плануюць нараджэнне ўнука. Санджыў і Садхана лічаць, што калі ў іх з’явіцца ўнук, з якім можна будзе праводзіць час, іх жыццё стане больш цярпімым.

Бацькі патрабуюць ад сына кампенсацыю ў памеры 50 мільёнаў рупій (646 тысяч даляраў). Гэтая сума ўключае ў сябе кошт вяселля ў пяцізоркавым гатэлі, раскошнай машыны цаной у 80 тысяч даляраў і аплату мядовага месяца, які пара правяла за мяжой. Бацькі таксама патрацілі 65 тысяч даляраў, каб іх сын атрымаў адукацыю пілота ў ЗША, але ж ён не здолеў знайсці сабе працу па спецыяльнасці.

Санджыў і Садхана былі вымушаныя ўзяць крэдыт, каб пабудаваць свой дом, і цяпер маюць вялікія цяжкасці з фінансамі. Яны адчуваюць сябе цяжка і ў псіхалагічным плане, бо жывуць адны.

Суд у паўночнай Індыі пачне разглядаць справу 17 мая.

Індыя вядомая сваёй моцнай сямейнай сістэмай. У гэтай краіне прынята, каб некалькі пакаленняў адной сям’і — напрыклад, бабулі і дзядулі, пляменнікі, цёткі і дзядзькі — жылі разам.

Але ў апошні час тэндэнцыя пачала змяняцца. Маладыя пары стараюцца аддаліцца ад бацькоў, братоў і сясцёр, а жонкі выбіраюць працу, а не выхаванне дзяцей.

«Змрочнаму» амерыканцу зладзілі на працы вечарыну, якой ён не хацеў. Гэта каштавала працадаўцы 450 тысяч даляраў

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
13
Сумна
0
Абуральна
0