Кацярына пераехала ва Украіну з Беларусі ў канцы 2021 года. Калі пачалася вайна, дзяўчына з’ехала ў Літву. Але не магла сядзець склаўшы рукі і вырашыла дапамагаць. 

«Стала рабіць тое, што ў мяне найлепш атрымліваецца. Я працую ў сацыяльных сетках, зрабіла праект псіхалагічнай дапамогі для ўкраінцаў у Інстаграм. Па зносінах з людзьмі, якія застаюцца ва Украіне, зразумела, што ім не хапае псіхалагічнай падтрымкі.

А яшчэ, што самае цікавае, далёка не ўсе людзі могуць правільна падтрымліваць. Многія такім чынам задавальняюць сваю патрэбу ў тым, каб нешта рабіць, але не факт, што гэта дапамагае.

Сам праект поўнасцю валанцёрскі. Свае асабістыя сродкі я выдаткоўваю на прасоўванне, на таргетынг», — кажа яна. 

Пасты дзяўчына робіць на ўкраінскай мове. Матэрыял рыхтуюць некалькі псіхатэрапеўтаў. 

«Адна з іх, дарэчы, украінка, а другая беларуска, — кажа Кацярына. — 

Для мяне было важна знайсці прафесіяналаў, якія знаходзяцца ва Украіне і ў Беларусі. Такія людзі больш разумеюць, што зараз трэба. Плюс у профіль я дадаю яшчэ мастацтва для таго, каб крыху абстрагаваць людзей. Шукаю візуалы ўкраінскіх мастакоў, ілюстратараў, якія малююць зараз на тэму таго, што адбываецца.

Пачыналі мы са штодзённых пастоў, а зараз робім чатыры-пяць у тыдзень. У асноўным у нас жаночая аўдыторыя».

Кацярына кажа, што яны не чапаюць такія складаныя сітуацыі, як згвалтаванне, напрыклад — тут патрэбна індывідуальна праца са спецыялістам. Іх рэкамендацыі найперш для масавай псіхалагічная дапамогі.

Чытайце таксама: 

«Што такое чыгунка?» Беларусы распрацавалі для ЗСУ тэст для выкрыцця расійскіх дыверсантаў з «беларускімі пашпартамі»

Вайна — крыж на дружбе. На граніцы Украіны, Расіі і Беларусі дэмантуюць «Тры сястры»

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0