Фота: МУС

Фота: МУС

З просьбай зняць ролік з прахадной завода да Чапурнога, паводле яго, звярнулася яго падпісчыца.

«Не бачыў у гэтым нічога дрэннага: хацеў паказаць і такі эпізод з жыцця горада, магчыма, дапамагчы людзям. Я ж падобныя ролікі раней не здымаў, гэта такі першы досвед. Пра тое, што маім відэа зацікавяцца экстрэмісцкія тэлеграм-каналы, не меркаваў», — кажа мужчына.

Пасля затрымання (прычым і яго жонкі) блогер шмат што зразумеў.

«Цяпер разумею: аднабока паказваць сітуацыю было няправільна. Трэба даць выказацца ўсім бакам. А то атрымалася, што адны маюць рацыю, таму што маюць магчымасць паднесці інфармацыю ў выгадным для іх святле, а другія аўтаматычна не маюць рацыі. Затое атрымаў добры досвед, засвоіў урок: як сябе паводзіць, калі хтосьці яшчэ папросіць зрабіць відэа пра людзей, якіх я бачу ўпершыню ў жыцці. І пра якіх нічога толкам не ведаю», — сказаў ён.

Расціславу Чапурному 30 гадоў, ён ураджэнец украінскага горада Ізюм. У Беларусь пераехаў у 2014 годзе. У Маладзечне мужчына знайшоў працу фармацэўта, стварыў сям'ю.

Фармацэўта, які зняў пратэст працоўных у Маладзечне, затрымалі ў той жа вечар

Работнікі малаказавода ў Маладзечне сабраліся на прахадной з-за нізкіх заробкаў, пагражаюць звольніцца

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
1
Сумна
4
Абуральна
29