Юрый Суманееў і Мечыслаў Гой. Фота: «Гродна Плюс»

Адпаведныя дакументы падпісалі кіраўнік горада Мечыслаў Гой і гендырэктар «Белвеста» Юрый Суманееў. Яны заявілі, што гэта дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы вытворчасці на фабрыцы ў некалькі разоў.

Перадача «Нёмана», адной з горадаўтваральных фабрык Гродна, пад кіраванне «Белвеста» — той рэдкі выпадак, калі прыватны бізнес бярэ на сябе адказнасць за развіццё дзяржаўнага прадпрыемства.

Па словах старшыні Гродзенскага выканкама Мечыслава Гоя, да заключэння здзелкі прыйшлося правесці працу з актывамі фабрыкі, аптымізаваць тэрыторыю, зняць нагрузку ў выглядзе сацыяльнай інфраструктуры — цяпер абяцаюць, што прадпрыемства будзе працаваць толькі на вытворчасць традыцыйнай прадукцыі.

— Брэнд нашай фабрыкі — гэта дзіцячы абутак, які запатрабаваны на рынку, — кажа Гой.

Абодва бакі заяўляюць, што сумесная вытворчасць дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы прадукцыі. Гендырэктар «Белвеста» Юрый Суманееў лічыць, што яны павінны павялічыцца як мінімум у 2-3 разы да цяперашніх паказчыкаў і «калі не адрадзіць тыя савецкія легендарныя аб'ёмы, то наблізіцца да іх, каб гэта была ўжо поўнамаштабная буйная вытворчасць, горадаўтваральнае прадпрыемства для горада Гродна».

Таксама ён паабяцаў новыя ўмовы працы, істотны рост заробкаў і загрузкі прадпрыемства.

Клас
Панылы сорам
8
Ха-ха
16
Ого
Сумна
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?