Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Спорт
Фота 1 з 6

Рэспубліканскія спаборніцтвы па валейболе ў Баранавічах, люты 2022 года. Звярніце ўвагу на балельшчыкаў на заднім фоне. Фота: nashkraj.by

20.05.2022 / 15:15
Бел / Łac / Рус

Шчанюк Дзмітрыя Баскава і чыстыя сядзенні на стадыёне. Што дзяржрэсурсы пішуць пра беларускі спорт

Праз саўдзел Беларусі ў вайне наш спорт трапіў пад жорсткія санкцыі. Высылка з Паралімпіяды, поўная ці частковая забарона на ўдзел у міжнародных спаборніцтвах — ад біятлона і шахматаў да бокса і хакея… Мы вырашылі высветліць, што ў такіх умовах пра яго распавядаюць прадзяржаўныя рэсурсы. 

Рэспубліканскія спаборніцтвы па валейболе ў Баранавічах, люты 2022 года. Звярніце ўвагу на балельшчыкаў на заднім фоне. Фота: nashkraj.by

Рэспубліканскія спаборніцтвы па валейболе ў Баранавічах, люты 2022 года. Звярніце ўвагу на балельшчыкаў на заднім фоне. Фота: nashkraj.by

«Беларусь-5»

Пачнём з галоўнага спартовага тэлеканала краіны. Шмат сюжэтаў за апошні час прысвечана праблеме санкцый, пад якія трапіў беларускі спорт. Загалоўкі яркія: «Біятлон не па-за палітыкай», «Паралімпійцы: мы будзем скардзіцца!», «Ці адбудзецца адхіленне беларускага тэніса?». 

Цікава пабачыць загаловак «Беларускі спорт абыходзіць санкцыі». Няўжо беларускія спартоўцы зноў з'явяцца на міжнародных стартах пад чырвона-зялёным сцягам? Але ж сюжэт працягласцю крыху менш за дзве хвіліны распавядае зусім не пра гэта. Ён — пра намаганні беларускіх і расійскіх спартовых чыноўнікаў арганізаваць сумесныя спаборніцтвы, у якіх, як сцвярджае ў сюжэце міністр спорту Сяргей Кавальчук, ужо цяпер жадаюць удзельнічаць «спартоўцы са шматлікіх краін».

А вось сюжэт пад назвай «Асабісты брэнд. Навошта ён патрэбны». На застаўцы роліка — фатаграфіі батуціста Івана Літвіновіча, барчыхі Ірыны Курачкінай і лёгкаатлета Максіма Недасекава.

Нагадаем, што як Літвіновіч, так і Курачкіна падпісалі праўладны адкрыты ліст спартсменаў, а Недасекаў — вядомы прыхільнік дзейных беларускіх уладаў. Па меркаванні «Беларусь-5», яны ідэальна ілюструюць тэму асабістага брэнда.

Недасекаў стаў героем яшчэ аднаго з нядаўніх сюжэтаў «Беларусь-5». Гучыць яго назва так: «Недасекаў у ЛІЗЕ, але не ў брыльянтавай», і прысвечаны сюжэт стварэнню ўнутрыбеларускай лёгкаатлетычнай лігі (серыі спаборніцтваў, якія нібыта павінны кампенсаваць беларускім спартсменам адсутнасць міжнародных стартаў). Паслухайце, як у роліку пра санкцыі выказваецца кіраўнік Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі Іван Ціхан: «Мы не тое каб невінаватыя, тое рашэнне, якое было прынятае, яно няшчырае і несправядлівае».

Дык вінаватыя ці не?

Лёгкая атлетыка

Далей зазірнём на афіцыйную старонку Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі (БФЛА). Большасць тэкстаў, што можна тут убачыць, прысвечаныя абласным і рэспубліканскім спаборніцтвам, але ёсць некалькі навін, якія вылучаюцца ў гэтым сумным шэрагу. Што ж яшчэ адбываецца ў беларускай лёгкай атлетыцы?

Вось, напрыклад, «Забег адважных», які прайшоў у Мінску на 9 мая намаганнямі ў тым ліку і БФЛА. Удзельнікам забегу давялося пералазіць праз сцены і БТР, паўзці пад калючым дротам і сеткай, пераносіць на сабе пакрышкі і гэтак далей.

Фоты забега: bfla.eu

Фоты забега: bfla.eu

Калі адзначаць Дзень перамогі нашэннем пакрышак — не ваша, БФЛА можа прапанаваць альтэрнатыву: «Манастырскі забег» ці сямейны забег «Слонімская міля». Пройдзе ўсё гэта ў Жыровіцкім мужчынскім манастыры, і на выбар прапануюць тры розныя дыстанцыі. Бегаць атлеты-аматары будуць каля самога манастыра, купелі, Саборнай вуліцы, стадыёна, мясцовых вёсак і дрыгвы. 

Сярод іншых навін на сайце БФЛА за апошні час адзначым сустрэчу з расійскім лёгкаатлетам Юрыем Барзакоўскім і іншыя аматарскія забегі: напрыклад, спаборніцтвы ля Нясвіжскага замка ці забег «у памяць ахвяр Чарнобыльскай катастрофы» пад назвай «Брагінская дзясятка».

Справядліва будзе паведаміць, што БФЛА піша і пра намаганні неяк выправіць сітуацыю з банам на міжнародных спаборніцтвах. З гэтай мэтай у Беларусі, як ужо пісалі вышэй, ствараюць уласную лёгкаатлетычную лігу.

«Прэсбол»

Што піша пра спорт некалі славутая газета? На сайце «Прэсбола» (50% актываў газеты належыць дзяржаўнай федэрацыі футбола), акрамя справаздач і навін пра пераходы гульцоў з адной каманды ў іншую, знаходзім інтрыгуючы тэкст пад назвай «Памятаю, як прыходзілі на стадыён з півам і нармальна адпачывалі. Чаму забаранілі?» Атмасфера вялікага футбола на «Будаўніку». «Будаўнік» — гэта стадыён салігорскага «Шахцёра», цяперашняга чэмпіёна краіны па футболе.

Сам тэкст — агляд стадыёна, у якім арэну ацанілі на 29 балаў з 40 магчымых. Некаторыя фрагменты з гэтага агляду — самі па сабе сведчанне таго, чым і як жыве беларускі спорт. Напрыклад, камплімент стадыёну за тое, што на ім дастаткова чыстыя сядзенні, каб не трэба было па беларускай футбольнай традыцыі нешта на іх класці, ці фраза аматара: «Туалеты? Мы лічым за лепшае цярпець».

Фота з «Будаўніка». Крыніца: pressball.by

Фота з «Будаўніка». Крыніца: pressball.by

Прапускаем міжнародныя навіны (бо нас жа цікавіць Беларусь!), але заўважаем сціплую нататку пра тое, што зборная Беларусі па футболе правядзе хатні матч са Славакіяй у сербскім горадзе Нові-Сад. Вось яно, адно з наступстваў санкцый: Беларусь цяпер не можа ладзіць на сваёй тэрыторыі міжнародныя матчы пад эгідай УЕФА.

З іншых навін адзначым хіба што інфармацыю пра тое, што вядомы беларускі біятланіст Сяргей Бачарнікаў заканчвае кар'еру. Біятлон, нагадаем, цяпер таксама пад санкцыямі, так што Бачарнікава ў выпадку працягу кар'еры чакалі б хіба што выступы на сумесных турнірах з расіянамі. Ці, як абяцаў Кавальчук, на турнірах з прадстаўнікамі шматлікіх іншых краін — вось толькі за апошнія месяцы самі замежныя спартсмены не выказвалі жадання паспаборнічаць у Беларусі.

«Мінская праўда» (mlyn.by)

Адзін з самых адыёзных беларускіх рэсурсаў, ад якога, здаецца, можна чакаць сапраўды незвычайных спартыўных навін. Зноў шукаем нешта арыгінальнае і не звяртаем увагі на справаздачы ды міжнародныя навіны.

7 мая на гэтым рэсурсе выйшаў эмацыйны артыкул пад назвай «Міжнародны паралімпійскі камітэт працягвае здзекавацца з паралімпійцаў». Сэнс у тым, што на пазачарговай генеральнай асамблеі Міжнароднага паралімпійскага камітэта будзе ўзнятае пытанне аб членстве ў ёй паралімпійскіх камітэтаў Расіі і Беларусі.

Вось як аўтар тэксту рэагуе на гэтую навіну: «Мне пасля падобнай інфармацыі хочацца хутчэй пабегчы ў ванную, вымыць рукі і старанна іх выцерці, таму што агучаная кіраўніком камітэта Эндру Парсансам інфармацыя не можа не выклікаць у нармальнага чалавека пачуццё гідлівасці». І яшчэ: «Прыпыненне або спыненне членства Паралімпійскіх камітэтаў Расіі і Беларусі [адбылося] у сувязі з падзеямі ва Украіне. То-бок, гэта пакрыўджаныя лёсам людзі праводзяць спецаперацыю».

У такім выпадку цікава, а ці не з'яўляецца падтрымкай вайны наведванне «ДНР» беларускім паралімпійцам Аляксеем Талаем?

Вось яшчэ некалькі яркіх загалоўкаў ад «Мінскай праўды»:

  • «Дзмітрый Баскаў — шчанюк ходзіць за мной хвосцікам», — тэкст пра сабаку, якога Лукашэнка падарыў сенатару, былому хакеісту, замяшанаму ў забойстве Рамана Бандарэнкі, Дзмітрыю Баскаву. Жывёлу забралі ў гаспадыні, якая жорстка з ёй абыходзілася.

Фота Дзмітрыя Баскава: БЕЛТА

Фота Дзмітрыя Баскава: БЕЛТА

  • «Пакараць смерцю нельга памілаваць — чыноўнікі УЕФА робяць добрую міну пры дрэннай гульні», — рэакцыя на тое, як УЕФА разглядалі магчымасць удзелу ці няўдзелу беларускіх і расійскіх футбольных клубаў у еўракубках наступнага сезона. Па меркаванні аўтара, так, як прэзідэнт УЕФА Аляксандэр Чэферын, сваю думку могуць падаць толькі «людзі, якія не адказваюць за свае словы і ўчынкі».
  • «Спорт без Беларусі і Расіі — тое ж самае, што шлюбная ноч без нявесты» — аповед, поўны абяцанняў, што спартовы свет яшчэ пашкадуе пра адхіленне беларусаў і расіян ад міжнароднага спорту, і што да забаненых спартсменаў далучыцца Кітай і іншыя азіяцкія краіны, якія стануць праводзіць «сумесныя турніры» з тымі, хто трапіў пад санкцыі. Як піша аўтар, ініцыятары санкцый «рубяць сук, на якім сядзяць», а славяне «заўсёды знаходзілі выхад з самых цяжкіх сітуацый», і цяпер «знаходзяць».

Час пакажа.

«Нашу Ніву» фінансуюць яе чытачы — падтрымаць проста

Чытайце таксама:

Беларускія спартоўцы разам выступілі супраць вайны. Хто падпісаў зварот?

«Яны проста абалонка ў выглядзе чалавека». Легендарны футбаліст і трэнер Хацкевіч — эмацыйна пра вайну і саўдзел: «Трэба яшчэ больш жорсткія санкцыі»

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Былы футбаліст зборнай Латвіі памёр у 38 гадоў 1
Беларускі фігурыст збірае 25 тысяч даляраў, каб выступаць за ЗША 2
Саудаўцы нацэліліся на яшчэ аднаго топавага футбаліста. Даюць 100 мільёнаў еўра 1
Клуб, які заняў 9-е месца ў чэмпіянаце Беларусі, выступіць у еўракубках. Як такое магчыма? 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Выйшаў на волю выкладчык Віктар Чараўко
На левым беразе Херсоншчыны расейцы адцягнулі свае падраздзяленні на 5-15 км
Шматпакутны парк Чавеса ў Мінску канчаткова рэканструююць. Вось як ён зменіцца 2
У Беларусі прызналі экстрэмісцкім фармаваннем Раду БНР 1
Пасажыры самалёта, які ляцеў у Сан-Францыска з Дэлі, апынуліся ў Магадане 2
Мінімальная выплата па бальнічным вырасце ўтрая
За пяць кіламетраў ад Беларусі ва Украіне гараць лясы
Усяго патроху
«Адначасова абсталяванне можа вытрымаць да 10 тысяч чалавек». Як праслухоўвалі пратэстоўцаў  4
Беларускі фігурыст збірае 25 тысяч даляраў, каб выступаць за ЗША 4
Праз сакрэтнасць як след не папярэдзілі нават сваіх. Як ДнепраГЭС двойчы падарвалі падчас вайны — спачатку рускія, а пасля немцы 4
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 18
Фота / Відэа
Прадаецца легендарная кальянная, заснаваная Іванам Мураўёвым 3
Франак Вячорка расказаў, як званок Вавана і Лексуса выглядаў з ягонага боку і як адно слова выдала пранкераў 21
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
У Канадзе ў лесе ноччу знялі на камеру два жудасныя напаўголыя сілуэты, якія харчаваліся трупам аленя 18
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 10
Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны 10
Кіраўнік «Укргідраэнерга» апісаў два сцэнары развіцця падзей на Кахоўскай ГЭС 2
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Самае лайканае
Беларус адслужыў у войску і расказвае, якія былі настроі ў афіцэраў яго падраздзялення наконт вайны ва Украіне 14
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Ва Украіне з'явілася яшчэ адна зорка сацсетак. Гэта кошка Аза, якая жыве на паўразбуранай расейцамі падстанцыі 4
Свяцкі палац — твор італьянскага майстра для прускага графа са старажытнага беларускага роду 3
Гісторык напісаў кнігу пра палітыка, які дапусціў у Беларусі адну з самых вялікіх бед. Яго рашэнні дагэтуль уплываюць на развіццё краіны 10
Гарачыя тэмы
«Полк Каліноўскага прыйдзе вызваляць Беларусь — ты будзеш рады»? Што пытаюцца і што глядзяць у тэлефоне — расказвае чалавек, які нядаўна праходзіў мяжу 10
Кіраўніцу хору БДУ затрымалі за адмову выступіць на Данбасе. Яна паслала запрашальнікаў па маршруце расійскага ваеннага карабля 19
Расейцы ўзарвалі дамбу Кахоўскай ГЭС. Гэта катастрофа, наступствы якой цяжка пралічыць
абнаўляецца
33
«Як вас разумець, генерал?» Што значыць заклік Церцеля да кансэнсусу  31
Былы ўладальнік бара «Каліноўскі» цяпер жыве ў Дубаі. Але яго думка: «Цяпер ідэальны час для інвестыцый у Беларусі» 21
Смерць беларускай айцішніцы ў Грузіі: як трагедыя маладой дзяўчыны вылілася ў вялікі краўдшэймінг 12
Пранкеры Ваван і Лексус пад выглядам Парашэнкі дазваніліся да Ціханоўскай, але не змаглі падтрымаць размову з Вячоркам па-ўкраінску 53
Лукашэнка пашкадаваў, што Расія не пайшла больш маштабнай вайной на Украіну ў 2014-2015 гадах 17
Чым запомніўся былы гродзенскі мэр, якога цкавалі ў тэлеграм-каналах лукашысты 7
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх