«Цяпер мы сочым за развіццём падзей у дачыненні да Швецыі і Фінляндыі, але не бачым [у гэтым] пазітыву», — сказаў Эрдаган. Паводле яго, скандынаўскія краіны з'яўляюцца «гасцявым домам для тэрарыстычных арганізацый».

Ён адзначыў, што члены забароненай у Турцыі Рабочай партыі Курдыстана жывуць у Швецыі, Нідэрландах і нават выступаюць у парламенце. «Мы не можам глядзець на гэта пазітыўна», — сказаў на заканчэнне палітык.

12 мая прэзідэнт Фінляндыі Саўлі Ніінісцё і прэм'ер-міністр краіны Сана Марын заявілі пра неабходнасць для сваёй краіны неадкладна падаць заяўку на ўступленне ў НАТА. Кіраўнік МЗС Фінляндыі Пека Хаавіста патлумачыў гэтае рашэнне тым, што «ваенныя дзеянні, пачатыя Расіяй, стварылі небяспеку для стабільнасці ўсёй Еўропы». Швецыя, у сваю чаргу, плануе падаць адпаведную заяўку 16 мая.

Раней таксама, акрамя Турцыі, сваіх мэтаў на фоне ўступлення дзвюх скандынаўскіх краін у альянс паспрабавала дабіцца Харватыя. Харвацкі прэзідэнт Зоран Міланавіч палічыў заяўкі Швецыі і Фінляндыі на ўступленне ў НАТА «небяспечнай авантурай». На яго думку, гэтыя краіны не могуць далучыцца да блоку да змены закона аб выбарах у Босніі і Герцагавіне ў інтарэсах баснійскіх харватаў, чаму маюць паспрыяць заходнія краіны. Праўда, у Харватыі, у адрозненне ад Турцыі, прэзідэнт не з'яўляецца ўсяўладным кіраўніком, які прымае важныя рашэнні самастойна.

У той жа час прэс-сакратар Белага дома Джэн Псакі заявіла, што ЗША падтрымаюць уступленне Фінляндыі і Швецыі ў НАТА. Адназначна падтрымліваюць фінаў і шведаў таксама Брытанія, Германія, Францыя, Польшча, краіны Балтыі і Паўночнай Еўропы.

Але любое пашырэнне НАТА патрабуе аднагалоснага ўхвалення ўсімі членамі альянсу. Турцыя з'яўляецца членам НАТА з 1952 года.

Чытайце таксама:

Фінляндыя абвясціла пра рашэнне ўступіць у НАТА. Расія няздольная гэта сарваць

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
Ого
2
Сумна
Абуральна
12

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?