Мемарыяльны комплекс «Помнік воінам савецкай арміі — вызваліцелям савецкай Латвіі i Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» у сталіцы Латвіі Рызе. Фота: Рыжская гарадская рада

Мемарыяльны комплекс «Помнік воінам савецкай арміі — вызваліцелям савецкай Латвіі i Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў» у сталіцы Латвіі Рызе. Фота: Рыжская гарадская рада

Дэпутаты даручылі Дэпартаменту развіцця горада, Дэпартаменту ўласнасці і Рыжскай муніцыпальнай паліцыі дапамагчы агенцтву рыжскіх помнікаў з дэмантажом савецкага мемарыяла.

Пасля галасавання прыкладна 200 чалавек сабраліся ў цэнтры горада, выступаючы супраць зносу манумента. Паводле звестак выдання Delfi, паліцыянты затрымалі сямёх чалавек, у тым ліку лідара Саюза рускіх Латвіі і дэпутата Еўрапарламента Таццяну Жданок.

Напярэдадні, 12 мая, Сейм Латвіі прагаласаваў за прыпыненне дзеяння 13-га артыкула латвійска-расійскай дамовы, якая забяспечвала захаванне мемарыяльных збудаванняў і такім чынам знялі юрыдычны бар'ер на шляху да зносу помніка ў Рызе. Цяпер рашэнне канчаткова зацвердзіла гарадская рада.

Мемарыяльны комплекс, які называюць «Помнік воінам Савецкай Арміі — вызваліцелям савецкай Латвіі і Рыгі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», адкрылі ў 1985 годзе. Гэта амаль 80-метровая калона з залатымі зоркамі, каля якой стаяць скульптуры савецкіх салдат і Радзімы-маці.

Клас
45
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3