Каталін Новак падчас інаўгурацыі на плошчы. Фота: Huszti István / Telex

Паводле Telex, прэзідэнтка выказала стаўленне Будапешта да расійска-ўкраінскага канфлікту ў дзесяці тэзах:

  • Мы асуджаем пуцінскую агрэсію, узброены напад на суверэнную дзяржаву.
  • Мы назаўжды скажам «не» ўсім намаганням аднавіць Савецкі Саюз.
  • Мы, венгры, хочам міру тут і ў суседніх краінах, мы хочам міру, а не вайны.
  • Мы патрабуем расследавання і пакарання ваенных злачынстваў.
  • Мы не нейтральныя, мы на баку нявінных ахвяраў і праўды. Мы выконваем свае абавязальніцтвы ў рамках ЕС і НАТА, але калі гэтага запатрабуюць венгерскія інтарэсы, мы скажам не.
  • Ні пры якіх абставінах мы не хочам адмаўляцца ад свайго суверэнітэту, за які неаднаразова змагаліся, і пастаянна развіваем нашы абарончыя сілы.
  • Мы падтрымліваем уступленне Украіны ў Еўрапейскі Саюз.
  • Мы гатовыя ахвяраваць дзеля міру і не будзем перашкаджаць дапамозе нашых саюзнікаў, але мы не пагодзімся на рашэнні, якія патрабуюць ад венграў больш ахвяраў, чым шкоды, якую яны наносяць расійскаму агрэсару.
  • Мы радыя быць пасярэднікам паміж бакамі вайны.
  • Мы настойваем на забеспячэнні правоў венграў, якія жывуць ва Украіне, як раней, так і цяпер.

Венгерскі парламент выбраў Каталін Новак на пасаду прэзідэнта 10 сакавіка. Яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе ў гісторыі краіны.

Новак уваходзіць у склад кіруючай партыі Венгрыі «Фідэс», якую ўзначальвае прэм'ер-міністр Віктар Орбан. Раней яна займала пасаду міністра па справах сям'і.

Клас
17
Панылы сорам
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру