«Выступленне Украіны сёння кранула маё сэрца: не толькі сама песня, але і тое, што нават падчас страшнай вайны ў сваёй краіне гэтыя людзі захоўваюць здольнасць да творчасці, паказваюць усяму свету не толькі сілу, але і прыгажосць сваёй нацыі, — напісала Святлана Ціханоўская.

— Я ўпэўнена, што ўвесь свет сёння за Украіну, як і беларусы. Я віншую Украіну з гэтай перамогай і веру ў тое, што далей на вашым шляху адбудзецца найважнейшая перамога, якой вам, дарагія ўкраінцы, таксама зычым усе мы», — сказала лідарка дэмакратычнай Беларусі.

Віншаванні Украіне з нагоды перамогі выказалі таксама прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Борыс Джонсан, кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэ Ляен, старшыня Еўрапейскай рады Шарль Мішэль. Апошні ў сваім твіце працытаваў па-ўкраінску радок з песні: «Ломаними дорогами прийду я завжди до тебе».

Клас
8
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
1
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?