Жанчыны, абураныя тым, што мабілізаваных з «ЛНР» кінулі на поле бою без прыкрыцця, сабраліся каля аднаго з ваенкаматаў.

Спачатку мабілізаваных з «ДНР» і «ЛНР» кідалі на гарачыя кірункі ў Данбасе. Пазней частку элэнэраўцаў перавезлі пад Харкаў, дзе яны павінны былі трымаць лінію абароны. Больш баяздатныя расійскія войскі тым часам перакінулі пад Ізюм і Севераданецк, дзе расійскія генералы мелі прарваць абарону ўкраінцаў. Але слаба матываваныя луганскія рэзервісты адступілі на межы Расіі, часам бязладна, калі пачаўся наступ украінскіх войскаў.

Таксама сёння стала вядома, што ў Разані невядомыя кінулі кактэйлі Молатава ў мясцовы ваенкамат. Гэта дзясяты такі выпадак у Расіі.

Чытайце таксама: Мэр Харкава: Расійскія войскі сапраўды адступаюць

Клас
42
Панылы сорам
1
Ха-ха
21
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру