На пачатак мая наймальнікі ў Мінску мелі патрэбу ў 22 436 працаўніках (месяц таму — у 22 799).

Са спецыялістаў больш за ўсё неабходныя медсёстры і дактары-спецыялісты — 1142 і 919 чалавек. Для фельчараў размешчаныя 133 вакансіі.

У наймальнікаў у Мінску таксама запатрабаваныя інжынеры (744 прапановы), выхавальнікі (243), менеджары (142), настаўнікі (133), інжынеры-праграмісты (120), бухгалтары (118), эканамісты (83).

«Са спецыялістаў найбольш запатрабаваныя: медыцынскія работнікі (медыцынская сястра, лекар, памочнік лекара, правізар, рэнтгеналабарант, фармацэўт, фельчар), інжынерныя работнікі, спецыялісты ў сферы адукацыі і культуры (артыст, бібліятэкар, выхавальнік, памочнік выхавальніка, выкладчык, настаўнік), адміністратары, бухгалтары, менеджары, перакладчыкі, эканамісты, электрамеханікі, кіраўнікі арганізацый ды іх структурных падраздзяленняў, спецыялісты ў розных сферах», — расказваюць у камітэце.

Для рабочых на пачатак красавіка было 13,3 тысячы вакансій, або 59,5% ад усіх прапаноў наймальнікаў. Сярод самых запатрабаваных працаўнікоў — кухары (616 вакансій), прадаўцы (469), кіроўцы аўтамабіляў (458).

«У попыце на рабочыя кадры пераважаюць прафесіі будаўнічага профілю (муляр, маляр, тынкоўшчык, абліцоўшчык-плітачнік, слесар-сантэхнік, сталяр, электрагазазваршчык), прамысловасці (слесар механазборачных работ, токар, фрэзероўшчык, электраманцёр), транспартнай сферы (кіроўца аўтамабіля, пагрузчыка, трактарыст), гандлю і грамадскага харчавання (кантралёр-касір, афіцыянт, член брыгады аб'екта хуткага абслугоўвання (рэстарана), кухар, прадавец)», — удакладняюць у службе занятасці Мінска.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
17
Ого
5
Сумна
3
Абуральна
2