Фота: Белта

«БТР V2 — гэта навінка, якую мы прадставілі ў мінулым годзе ўпершыню на выставе MILEX. На нашу думку, гэтая машына стане праз, мяркую, год-паўтара, на ўзбраенне Узброеных сілаў. Машына распрацаваная Мінскім заводам колавых цягачоў і ўвабрала ў сябе ўсе перадавыя тэхналогіі, што на сённяшні момант выкарыстоўваюцца вытворцамі сусветнага класу. Цяпер машына праходзіць доследныя выпрабаванні, — расказаў Дзмітрый Пантус.

— Усе выпрабаванні, якія былі запланаваныя, практычна ўжо завяршаюцца, і пасля гэтага будзе праводзіцца працэдура дапрацоўкі канструктарскай дакументацыі, выраб доследнага ўзору, які стане на папярэдняе выпрабаванне і дзяржвыпрабаванне».

Старшыня ДВПК падкрэсліў: гэтая машына прызначана для сілаў спецыяльных аперацый.

«Машына можа ўзбройвацца рознымі тыпамі ўзбраення. На сёння мы паралельна распрацоўваем адразу дзве мадыфікацыі. Першая мадыфікацыя — з незаселеным баявым модулем беларускай распрацоўкі БМ-30, што распрацаваная і вырабляецца кампаніяй «КБ «Дысплей».

Другая мадыфікацыя — з вежай ад БМП-2, але цалкам мадэрнізаваная, з устаноўкай самага сучаснага оптыка-электроннага абсталявання. Ёсць магчымасць устаноўкі сюды кулямёта ПКТ, а таксама гранатамётнага комплексу», — адзначыў ён.

«Мы ставім перад сабой задачу, каб гэтая машына не стала даражэйшай за БТР-82А расійскай вытворчасці», — сказаў Пунтус.

Клас
5
Панылы сорам
2
Ха-ха
29
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
8

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру