Інфляцыя ў гадавым вымярэнні склала 16,8%, аднак яе тэмп крыху запаволіўся проці сакавіка, паведамляе прэс-служба МАРГ.

Гародніна за месяц сезонна падаражэла на 13,2% (капуста — амаль у 2 разы, агуркі — на 9,9%, морква — на 4,2%, цыбуля — на 3,9%.

Цэны на яблыкі, згодна з афіцыйнай статыстыкай, выраслі аж на 33,8%.

Мяса ў красавіку падаражэла на 1,7%, цукар — на 41,6%, кандытарскія вырабы — на 5,6%, малако і малочныя прадукты — на 1,3%.

Цытрусавыя і бананы патаннелі на 6,6%.

Цэны на аўтамабільнае паліва за месяц павышаныя на 3,4%, на алкаголь — на 2,9%, на тытунёвыя вырабы — на 8,4%.

Пасажырскія перавозкі гарадскім транспартам падаражэлі на 14%, чыгуначныя перавозкі рэгіянальнымі цягнікамі эканам-класа — на 20,8%, міжрэгіянальных зносін — на 19,6%, перавозкі прыгараднымі аўатобусамі — на 10,4%.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру