Пломба Службы бяспекі прэзідэнта на праспекце Незалежнасці ў Мінску

«Мінск пасля двухмесячнага заплыву па Еўропе — як старая, зручная, разношаная пальчатка. Любое пытанне ў гадзіну пік вырашаем: 20—30 хвілін, і ты на месцы. Цябе ўсе ведаюць, і ты ведаеш усіх. А бытавы кайф! Можна доўга, з пачуццём, расстаноўкай прымаць ванну. І не баяцца, што на аплату рахунку прыйдзецца браць крэдыт. Святло ў доме можна не выключаць зусім, ацяпляцца духоўкай, вада і электрычнасць — капейкі. Пасля іспанскіх цэн на камунальныя паслугі ў Мінску адчуваеш сябе мільянерам, каралём.

З адным нюансам: у трумах вада. Трашчаць і лопаюцца пераборкі. Тапельцы глядзяць на цябе з ілюмінатараў. Каму па працы ні патэлефануеш, адказ адзін: «П…ц. Падаем». І дна не відаць, што будзе на выхадзе з гэтай чорнай дзіркі, невядома.

На верхніх палубах пакуль яшчэ аркестр. Шампанскае іскрыць, дамы пахнуць.

Але ноч марозная і цёмная, штогадзіны ў яе адчальваюць выратавальныя шлюпкі тых, хто прадчувае бяду.

Праехаў па Мінскай кальцавой. Ні аднаго (!) рэкламнага борда. Спрэс сацыяльная рэклама. Адсутнасць камерцыйнай рэкламы ў сталіцы дзяржавы — дрэнны знак.

Старая, зручная пальчатка — з адрэзанымі пальцамі, ведаеце, ёсць такія ідыёцкія пальчаткі.

Абсалютна бескарысныя, калі наперадзе холад, цемра і змрок», — падсумоўвае аўтар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру