Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Свет
Фота 1 з 5

Так выглядае жыллё для сезонных работнікаў у Англіі

16.05.2022 / 10:26
Бел / Łac / Рус

680 даляраў за тыдзень, або Як я збіраў клубніцы ў Англіі

18 чэрвеня 2021 года. Афіцэр памежнай службы ў лонданскім аэрапорце Лутан доўга разглядае мае дакументы і ўдакладняе, на якую ферму я прыехаў, затым аддае пашпарт, запрашэнне і кажа: Welcome to United Kingdom! У гэты момант я зразумеў: мэта дасягнутая, я трапіў у Англію, на тыя самыя клубнічныя заробкі. Наперадзе амаль паўгода працы ў невядомым месцы і з невядомымі людзьмі. Што будзе далей? Ці змагу я зарабляць тыя 2 тысячы даляраў у месяц, пра якія ўсе казалі? І ці хопіць мне сіл пратрымацца да канца? Пра вопыт заробкаў піша выданне «Беларусы і рынак».

Візы даюць нават судзімым

Я вырашыў з'ехаць у лютым 2021 года. Знайсці працу ў Англіі аказалася няцяжка — дастаткова было забіць у пошукавік некалькі фраз і звярнуцца ў агенцтва. Я трапіў у арганізацыю з бясплатнымі вакансіямі і афармленнем дакументаў, за мной — толькі аплата візы і дарогі. У лютым варыянты былі на чэрвень і ліпень, і ўсё, што прапаноўвалі, звязана з сельскай гаспадаркай. Напрыклад, пасадка і збор ягад, гародніны і садавіны, апрацоўка грыбоў (туды бяруць толькі жанчын), мантаж цяпліц і іншага абсталявання.

Афармленне дакументаў і атрыманне візы заняло каля трох з паловай месяцаў, і ў сярэдзіне траўня я атрымаў дазвол на ўезд у Вялікабрытанію тэрмінам на паўгода. Не атрымаць візу трэба пастарацца: у пасольстве не глядзяць ні на веданне мовы, ні на мінулы жыццёвы вопыт. Ужо па прыездзе ў краіну я пазнаёміўся з чалавекам, якому далі дакументы, нягледзячы на нядаўна пагашаную судзімасць. Гэта тлумачыцца тым, што ў Англіі дзікі дэфіцыт работнікаў у сельскай гаспадарцы: мясцовыя не гатовыя працаваць у складаных умовах за мінімалку, таму дзяржава імкнецца перакрываць гэты дэфіцыт грамадзянамі трэціх краін. А тыя едуць ахвотна, таму што не змогуць атрымліваць у сябе 8,91 фунта за гадзіну (мінімальная аплата працы ў Вялікабрытаніі ў 2021 годзе), што ў пераводзе 11,5 даляра, або каля 30 беларускіх рублёў.

Так выглядае жыллё для сезонных работнікаў у Англіі

Так выглядае жыллё для сезонных работнікаў у Англіі

Перад выездам менеджар параіла ўзяць з сабой цёплую вопратку, пару дажджавікоў, двухтыднёвы запас ежы і грошай, а яшчэ посуд і пасцельную бялізну з падушкай, таму што ў доміку на колах, дзе нам трэба было жыць, нічога гэтага не будзе. Але цягнуць талеркі, патэльні і рондалі было зусім не абавязкова: мінулыя жыхары пакінулі ўсё гэта дабро нам. Увогуле, на ўсе зборы, аплату візы і дарогі туды-назад у мяне сышло каля 1200 даляраў.

Ферма Dearnsdale Fruit разбітая на дзве часткі: першая, з цэнтральным офісам, знаходзілася ля гарадка Стафард паміж Бірмінгемам і Манчэстарам, другая, каранцінная, для новапрыбыўшых — у 15 кіламетрах ад яе, у глыбокай глушы. Умовы для жыцця такія: пасярод поля, практычна ўшчыльную да цяпліц, стаяць некалькі дзясяткаў дамоў на колах — іх яшчэ называлі караванамі. Кожны караван — гэта каля 60 квадратных метраў плошчы, на якіх размяшчаюцца тры спальні, гасцёўня, камора, душ і туалет. Гарачая вада была прыкладна ў палове хатак. Астатнія, у тым ліку мы, хадзілі мыцца ў агульную душавую прыкладна ў 250 метрах ад дома. Яшчэ адзін непрыемны момант — адсутнасць ацяплення. А ў Англіі нават летам халодныя ночы (тэмпература часта апускаецца ніжэй 8 градусаў цяпла), сценкі ж хатак усяго сантыметр таўшчынёй. Карыстацца газавым камінам у гасцёўні забаранялі, каб не парушаць правілы пажарнай бяспекі. З часам мы вырашылі гэтую праблему абагравальнікамі, якія можна купіць за 10-20 фунтаў у любой краме ў горадзе. Трапіць у горад можна толькі раз на тыдзень у свой законны выхадны на бясплатным аўтобусе ад фермы. Кіраўніцтва папярэдзіла: калі паспрабуеш выехаць пасля працы на таксі або грамадскім транспартам і будзеш заўважаны, цябе тут жа звольняць. Гэта засцярога з-за каранавіруса.

Забаў на ферме таксама не было, як і Wi-Fi. Таму мы куплялі мясцовыя сімкі (20 фунтаў за 40 ГБ інтэрнэту) і пасля працы альбо глядзелі фільмы, чыталі ці гулялі ў гульні на тэлефоне, альбо хадзілі ў госці да хлопцаў з іншых караванаў. Але гэта праблема канкрэтна маёй фермы: у іншых месцах, я даведаўся ўжо потым, ёсць трэнажорныя залы, тэнісныя і більярдныя сталы або ровары для паездак па наваколлі.

Але больш за ўсё здзівіў не побыт, а самі цяпліцы — велізарныя канструкцыі шырынёй 20—25 метраў з дванаццаццю радамі клубніц. Яны расцягнутыя на паўкіламетра. На адным полі стаяла да 25 такіх цяпліц. Паліў і апрацоўка — усё аўтаматызаванае. Ягады ў такіх умовах растуць да канца кастрычніка.

Норма збору — 30 кілаграмаў клубніц за гадзіну

Наш каранцінны гарадок быў разлічаны на 200 чалавек. Адсоткаў 60 з іх, па маіх адчуваннях, прыехалі з Румыніі, Балгарыі і Сербіі. Крыху менш было ўкраінцаў і малдаван. Усе астатнія — гэта выхадцы з Беларусі, Расіі, Польшчы, Казахстана і Прыднястроўя. За тыя месяцы, якія я правёў на ферме, нейкіх адкрытых канфліктаў не было. Але мы адчувалі сябе даволі некамфортна з-за таго, што ўсе кіруючыя пасады займалі румыны. Гэтыя хлопцы стараліся дапамагаць сваім: менш кантралявалі якасць збору і часцяком адпраўлялі іх на больш ураджайныя палі.

Кіраўнічая вертыкаль выбудаваная наступным чынам: ёсць уладальнік фермы, які зрэдку прыязджае на палі і кантралюе працэсы. У яго некалькі намеснікаў. Адзін адказвае за эфектыўнасць і якасць збору ягад, другі — за план збору ўраджаю на кожным канкрэтным полі і працу сканераў і супервайзераў. Яшчэ адзін знаходзіцца ў пакавальным цэху, дзе фасуецца гатовы прадукт. На прыступку ніжэй знаходзяцца сканеры, якія скануюць і правяраюць кожную сабраную скрыню, і супервайзеры, якія назіраюць за тым, каб зборшчык не прапускаў ягады на стойках і збіраў мінімальную норму на 8,91 фунта за гадзіну. Апошнія ў гэтым ланцужку — самі зборшчыкі.

Мы пачалі працу 20 чэрвеня, як раз у самым пачатку гарачага сезону збору ягад. Пасля трох простых і аплатных дзён навучання пачаліся жорсткія працоўныя будні. Працоўны дзень выглядаў так: пад'ём у 4:00-4:20. У 4:50 агульны збор на лятучку ў полі. На пачатку шостай гадзіны супервайзеры размяркоўваюць зборшчыкаў па шэрагах і даюць каманду на старт. Працаваць трэба хутка і не адставаць ад астатніх, інакш супервайзер некалькі разоў папярэдзіць, а потым і зусім спыніць твой працоўны час і адправіць у караван. Але такое бывае, калі ты не збіраеш норму. Яна змянялася ў залежнасці ад поля і ўраджайнасці і складала ад 10 да 30 кілаграмаў ягад за гадзіну. Заканчэнне работы — каля 19:00. За тыдзень збору ў высокі сезон у мяне набягала да 65 працоўных гадзін

На працягу дня ёсць два неаплатныя перапынкі па паўгадзіны. Калі працуеш больш за 12 гадзін, сканер можа абвясціць экстраперакур на 15 хвілін. Хадзіць у туалет і піць ваду падчас працы можна, але потым табе прыйдзецца наганяць астатніх хлопцаў. А вось браць у цяпліцу тэлефоны, навушнікі, упрыгожванні забаронена, таму што ўсё гэта можа патрапіць у скрыню з ягадамі, а потым на прылавак у краму.

Можна заплюшчыць вочы на ўсе праблемы, калі бачыш лічбу ў разліковым лістку

Сама па сабе праца простая: ты збіраеш ягаду, якая расце на ўзроўні 150—160 сантыметраў, і паступова запаўняеш скрыні. Калі ўсе шэсць скрынь сабраныя, нясеш іх у трэйлер, дзе сканер выбарачна правярае некалькі з іх. Калі ўсё добра, ён скануе іх і ўносіць у спецыяльную сістэму для аплаты. Калі ў скрынях аказваюцца гнілыя, зялёныя клубніцы ці лісце, табе могуць скрыню не залічыць. Усё ўскладняюць дадатковыя ўмовы: бывала, мы траплялі на рады, на якіх падоўгу не выдалялася лішняя лістота. Мала таго што даводзіцца выбіраць ягады ў зарасніках, дык яшчэ пры гэтым збіраеш на сябе кучу павуціння і не паспяваеш адбівацца ад мошак. Да сярэдзіны жніўня з'явілася яшчэ адна непрыемнасць: на працягу дня занадта вялікая розніца тэмператур. Першыя тры гадзіны працуеш у цёплай восеньскай куртцы, а пасля абеду хочацца зняць нават майку.

Але з усім гэтым можна мірыцца, калі ў канцы тыдня атрымліваеш разліковы ліст і бачыш суму, якая прыходзіць табе на карту. Я быў зборшчыкам сярэдняга ўзроўню, ніколі не перавыконваў норму, але нават з такімі ўводнымі выходзіла да 530 фунтаў (каля 680 даляраў) за тыдзень. З іх чыстымі, пасля выплат на падаткі і жыллё, я атрымліваў каля 430 фунтаў. Тыя, хто перавыконваў норму, атрымлівалі чыстымі да 600 фунтаў (780 даляраў). Ад гэтай сумы трэба адняць яшчэ 30 фунтаў (каля 40 даляраў) на харчаванне. Пры гэтым я ні ў чым сабе не адмаўляў: купляў на тыдзень ялавічны стэйк, морапрадукты, салодкае і алкаголь. Мае калегі выхітраліся закупляцца і на 15 фунтаў.

Якасць жыцця работніка напрамую залежыць ад паспяховасці канкрэтнага сезона. Калі здараецца неўрадлівы месяц, фермер імкнецца зрэзаць свае выдаткі, у тым ліку і на выплаты заробкаў. Так было і ў мяне: у канцы жніўня кіраўніцтва часам выстаўляла на неўраджайным полі вялікія нормы збору. Усё, што ты недапрацаваў, бяруць з працоўных гадзін. Таму на пачатку верасня я напісаў заяву на звальненне і вярнуўся ў Беларусь. За тыя два з паловай месяцы, што прабыў у Англіі, змог зарабіць каля 4 тысяч даляраў чыстымі. Мае суседзі-беларусы, якія засталіся на ферме, з'ехалі месяцы праз паўтара пасля мяне. Нягледзячы на тое, што да заканчэння кантрактаў заставаўся яшчэ месяц, іх звольнілі. Сказалі, што з-за каранавіруса і нізкага ўраджаю больш не маюць патрэбы ў іх паслугах.

Але гэта прыклад не самай удалай працы ў Туманным Альбіёне. Мае сябры, якія з'ехалі ў іншыя куткі Англіі, апынуліся ў лепшых умовах: яны адпрацавалі кантракты да канца, спрацаваліся з уладальнікамі ферм і атрымалі запрашэнні на наступны сезон. Каб не патрапіць у такую сітуацыю, у якой апынуўся я, абавязкова вывучайце водгукі пра фермы ў інтэрнэце і шукайце ў Беларусі людзей, якія там пабывалі. І яшчэ адна парада: адпраўляйцеся на заробкі са сваімі сябрамі і знаёмымі. Так значна лягчэй адаптавацца да новай рэальнасці і перажываць стрэсы.

Па тэме

Беларусаў чакаюць на заробках не толькі ў Англіі. У інтэрнэце можна знайсці масу варыянтаў у Польшчы, Літве і Чэхіі. У асноўным там шукаюць работнікаў на склады і будоўлі. Да прыкладу, камплектоўшчыку на складзе прадуктаў у Каўнасе прапануюць да паўтары тысячы еўра ў месяц. Ёсць і больш арыгінальныя вакансіі. Напрыклад, праз замежныя агенцтва можна ўладкавацца на вытворчасць вядомых дражэ M&M’s ў Галандыі з заробкам у 2,5 тысячы еўра. Або ў Славакію — на завод, дзе робяць аўтамабільныя шыны. У большасці выпадкаў ад саіскальнікаў не патрабуюць ні адукацыі, ні якіх-небудзь спецыяльных навыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
«Касым-Жамарт, прыйшоў час». Назарбаеў расказаў, пры якіх абставінах паведаміў пра сваё рашэнне сысці
У Берліне каля 100 бежанцаў пабіліся з-за канфлікту ў чарзе па ежу 1
Орбан прапанаваў адкласці на 10 гадоў перамовы аб уступленні Украіны ў ЕС 6
Пятра Парашэнку не выпусцілі з Украіны 3
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
Былая прапагандыстка СТБ жыве ў Варшаве — Belpol
Як часта трэба мяняць ручнік?
«Пакінь свет у мінулым»: Джулія Робертс у актуальным трылеры пра страхі сучаснага свету
Байкот Лукашэнкі і «сямейнае фота» / Міністр чакае праблем / Запалохваюць студэнтаў / Новы Маляваныч. Глядзіце ВІДЭАнавіны за 1 снежня
«Каб дагадзіць беларускай апазіцыі». Дзмітрый Шаўцоў абурыўся, што рашэнне па беларускім Чырвоным Крыжы апублікавалі па-беларуску
Якія фільмы перамаглі на кінафестывалі «Паўночнае ззянне» і які стаў самым папулярным
«Гэта былі ўжо не шараговыя апладысменты, якія гучаць у падзяку кожнаму выступоўцу». Хто апладзіраваў Лукашэнку стоячы на кліматычным саміце?
Усяго патроху
Пакладзіце абутак у маразілку. Эфект будзе нечакана станоўчым 1
Спявачка Віка Цыганова падарыла песню БелАЗу. А цяпер памяняла ў ёй некалькі слоў і падарыла ўдзельнікам вайны
У англійскім Бірмінгеме польскія фанаты далі чаду паліцыі 5
«АГЛ палітычны труп! Я за кастрацыю паўнамоцтваў прэзідэнта». «Флагшток» пратачыўся ў закрыты чат, які з 2020 года адміністраваў супрацоўнік КДБ 1
Фота / Відэа
Міліцыя рыхтуецца да выбараў — праводзіць вучэнні па сілавым разгоне пратэстоўцаў 14
«Тут няма людскіх крам». Як жывецца на паўвостраве ля Свіслачы ў цэнтры Мінска 3
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 7
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі 27
Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь» 13
Самае лайканае
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
«Спачатку здалося, што прыйшоў паміраць». Да беларусаў вярнуўся кот, які бясследна прапаў два з паловай гады таму 5
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
Сын Сахашчыка: Сістэма прымусіла б мяне стаць Паўлікам Марозавым і здрадзіць свайму бацьку 7
Што значыць слова «ўбунту» і чаму яно важнае для беларусаў. Натхняльная гісторыя ад Маляваныча 4
Найбольш рэакцый
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
«Зрабіў выснову, што нашыя змагары мелі рацыю». Праўладны правакатар схадзіў на прыём у аблвыканкам і расчараваўся ва ўладзе 8
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб  18
Расіянкі прыехалі адпачыць у Мінск — ад цэн у кафэ здарылася істэрыка 38
Супрацоўнік КДБ, якога выкрылі як адміністратара таксічных гомельскіх паблікаў, адрэагаваў на расследаванне «Флагштока» 15
Гарачыя тэмы
Прэзідэнты Польшчы, Літвы і Латвіі адмовіліся фатаграфавацца ў Дубаі з Лукашэнкам 5
Галоўная гераіня тэксту пра адпачынак расіянак у Мінску прыйшла ў каменты да «Нашай Нівы» 7
Беларус адправіўся на вайну пасля выпадковай сустрэчы з Някляевым. У 23 гады ў баі ён страціў нагу. Вось што ён робіць цяпер 8
«Альбо вялікі гонар, альбо вялікая ганьба». Што адбывалася на канферэнцыі палка Каліноўскага па стратэгіях вызвалення Беларусі 27
Затрымалі дырэктара IT-кампаніі. У сацсетках ён хваліць Лукашэнку і «Белую Русь» 13
«Байпол» выклаў сваю версію расколу арганізацыі: спецслужбы, «штаб супраціву», Балкунец і Цапкала 27
Слуцкія паясы ткалі негрыцянкі — архіўнае адкрыццё 10
Сталі вядомыя падрабязнасці затрымання кіраўніка Бярозаўскага мясакансервавага камбіната 10
Дарагія жанчыны! Што носяць нявесткі Лукашэнкі і колькі каштуе іх гардэроб  18
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх