Як адзначаюць арганізатары, «ІнБелКульт 2.0» стане «творчай пляцоўкай для розных музычных калектываў і шматлікіх культурніцкіх праектаў у галіне тэатра, літаратуры, мастацтва, фатаграфіі ды гуманітарных навук».

Пляцоўка ўжо аб’яднала такія ініцыятывы, як «Вольны хор», «Школа мастацтваў імя Міколы Равенскага», хор Concordia. Таксама ў планах стварэнне «Беларускай капэлы», моўных курсаў, правядзенне сталых фотавыстаў і музычна-літаратурных сустрэч.

16 траўня ў Доме спатканняў з гісторыяй на варшаўскай вуліцы Karowa, 20, адбудзецца прэзентацыя праекта.

У сустрэчы возьмуць удзел:

• Лявон Вольскі — музыка;

• Іван Касцяхін — сімфанічны дырыжор;

• Вольга Падгайская — кампазітарка;

• Віталь Дарашук — музыка;

• Тацяна Галуза — музыка;

• Ася Смаляк — тэатральная артыстка;

• Васіль Дранько-Майсюк — аніматар культуры;

• Святлана Зелянкоўская — актрыса і спявачка;

• Крысціна Дробыш — актрыса;

• Тацяна Кандраценка — мастачка;

• Вольга Мжэльская — куратарка выставаў;

• Жэня і Юлія Канаплёвы-Лейдык — фатографы;

• Галіна Казіміроўская — дырыжорка;

• Ганна Радзеёўская — куратарка, кіраўніца Інстытута Пілецкага ў Берліне;

• Аліна Коўшык — журналістка, сузаснавальніца Цэнтра беларускай салідарнасці.

На прэзентацыі адбудуцца выступы выбітных дзеячаў беларускай культуры і размова пра стан беларускай культуры, шляхі яе захавання і развіцця.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру