У якасці падсудных у судзе Віцебскага раёна выступаюць Ірына Пярцова, Арцём Латышаў, Кацярына Макарэвіч і Юлія Лабунова.
Перфомансы былі такімі: разбілі бітай кінескоп тэлевізара з налепленай фатаграфіяй прапагандыста, спалілі дзяржаўныя газеты, паставілі партрэт Лукашэнкі на магіле.
Цяпер маладых людзей хочуць пакараць такімі тэрмінамі:
- Ірыну Пярцову − 2,5 года калоніі агульнага рэжыму;
- Юлію Лагунову і Кацярыну Макарэвіч − 4,5 года калоніі агульнага рэжыму;
- Арцёма Латышава − 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму.





