Падчас сустрэчы ўсе зацікаўленыя ў вучобе ў суседняй краіне пачуюць не толькі пра неабходныя фармальныя патрабаванні, тэрміны набору, прапанаваныя стыпендыяльныя праграмы або падрыхтоўчы курс для будучых студэнтаў, але і пра тое, як падрыхтавацца да жыцця ў Польшчы, у тым ліку, як падаць заяўку на месца ў інтэрнаце і колькі каштуе жыць у гэтай краіне.

Дзякуючы гэтым ведам, гэта стане выдатнай нагодай і магчымасцю для развіцця людзей, якія вырашылі вучыцца ў Польшчы, а сам працэс набору стане зразумелым і пазбаўленым непатрэбнага стрэсу.

Падчас сустрэчы, якую будзе праводзiць эксперт Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў NAWA, удзельнікі таксама змогуць задаць пытанні. 

Сустрэча адбудзецца 20 мая 2022 года ў 17.30 у Цэнтры беларускай культуры і супольнасцi ў Вільні: Vilniaus g. 20. Удзел у сустрэчы — бескаштоўны.

Сустрэча для ахвотных вучыцца ў Польшчы будзе праходзіць на польскай мове пры дапамозе польска-беларускага перакладчыка. Больш падрабязную інфармацыю аб навучанні ў Польшчы можна знайсці на вэб-сайце Нацыянальнага агенцтва акадэмічных абменаў NAWA і на афіцыйным сайце, які прадстаўляе Польшчу як акадэмічны цэнтр.

Арганізатары: Польскі інстытут у Вільні, Нацыянальнае агенцтва акадэмічных абменаў NAWA, Беларускi музей імя Iвана Луцкевiча.

***

NAWA працуе для інтэрнацыяналізацыі польскай навукі, падтрымліваючы і стымулюючы міжнароднае навуковае супрацоўніцтва і акадэмічны абмен. Агенцтва мае на мэце ўмацаванне навуковых дасягненняў, інтэрнацыяналізацыю польскіх універсітэтаў і навуковых устаноў, а таксама папулярызацыю Польшчы — яе мовы і культуры, каб стварыць імідж краіны, якая прапануе цікавыя адукацыйныя і даследчыя магчымасці.

Беларусы і ўкраінцы з’яўляюцца ва ўсё большай колькасці ў польскіх універсітэтах. У 2020 годзе ў Польшчы навучалася каля 8 тысяч моладзi з Беларусі, якая ўтварыла другую па колькасці пасля ўкраінцаў групу замежнікаў.

Студэнты, якія прыязджаюць у Польшчу, атрымліваюць прывабныя і разнастайныя адукацыйныя магчымасці, а дзякуючы блізкасці культур і моў, знайсці шлях у акадэмічным асяроддзі польскіх універсітэтаў для іх не складае асаблівых праблем.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру